29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць 4-пакаёвыя кватэры ў Менску да $75 тысяч, у якіх можна жыць

5
Як выглядаюць 4-пакаёвыя кватэры ў Менску да $75 тысяч, у якіх можна жыць

Нядаўна рынак другаснага жылля ў Менску ажывіўся.

Калі мянчук хоча прадаць кватэру, то яму лепш паспяшацца, пакуль кошты не ўпалі яшчэ ніжэй. А гэта значыць, што цяпер добры час і для пакупніка, бо за кватэры можна таргавацца. Tut.by паказаў, як выглядаюць чатырохпакаёвыя кватэры да 75 тысяч даляраў, у якіх можна жыць.

У парку Дружбы народаў

За 68 тысяч даляраў прадаецца кватэра на другім паверсе панэльнага пяціпавярховіка 1966 года на вуліцы Гая, 40.

Плошча - 59 квадратных метраў. Плошча кухні - 6,2 метра.

Падлогі ў кватэры - з хваёвай дошкі, пакрытай лакам. Санвузел абліцаваны пліткай, у ім замененая сантэхніка. У вокнах усталяваныя шклопакеты, балкон зашклёны і абабіты вагонкай. Будучаму ўладальніку застанецца кухонны гарнітур і дзве ўбудаваныя шафы. Дом пасля капрамонту, уцеплены тэрмафутрам. Замененыя ўсе трубы і стаяк, усталяваныя новыя лічыльнікі.

У Зялёным Лузе

За 69 тысяч даляраў прадаецца кватэра на пятым паверсе панэльнага пяціпавярховіка 1967 года на вуліцы Каліноўскага, 69.

Плошча - 57,8 квадратнага метра. Плошча кухні - 6,2 метра.

На падлозе - ламінат, столі - нацяжныя, у вокнах - шклопакеты, уваходныя дзверы - металічныя. Новым гаспадарам застаецца ўбудаваная кухня і тры шафы-купэ.

У 2010 годзе ў доме быў капрамонт. Замененыя газавыя, водаправодныя і каналізацыйныя трубы, усталяваныя лічыльнікі. Вонкавыя фасады і дах уцепленыя.

У Серабранцы

За 72 тысячы даляраў прадаецца кватэра на другім паверсе панэльнага дзевяціпавярховіка 1972 года на праспекце Ракасоўскага, 105.

Плошча - 62,9 квадратнага метра. Плошча кухні - 7,1 метра.

На падлозе - ламінат, у вокнах - шклопакеты. У санвузлах зроблены рамонт з заменай сантэхнікі. Лоджыя падзеленая на дзве часткі, ёсць камора.

У Серабранцы

За 72 тысячы даляраў прадаецца кватэра на шостым паверсе панэльнага дзевяціпавярховіка 1976 года на вуліцы Малініна, 30.

Плошча - 73,5 квадратнага метра. Плошча кухні - 7,1 метра.

У кватэры ўсталяваныя ўваходныя металічныя дзверы і вокны ПВХ. Сцены абклееныя шпалерамі, столі пафарбаваныя. У адным з пакояў зроблены касметычны рамонт.

На Партызанскім

За 75 тысяч даляраў прадаецца кватэра на трэцім паверсе панэльнага дзевяціпавярховіка 1968 году на Партызанскім праспекце, 30, корпус 2.

Плошча - 59,9 квадратнага метра. Плошча кухні - 7 метраў.

У кватэры ўсталяваныя металічныя ўваходныя дзверы і шклопакеты. На падлозе ў пакоях паркет, на кухні - плітка. Міжпакаёвыя дзверы са шпону дубу. У пакоі ўсталяваная шафа-купэ. У 2020 годзе зроблены рамонт у прыбіральні і ваннай. У кватэры падвойная лоджыя. З лоджыі - уваход у камору. У 2019 года ў доме быў праведзены капітальны рамонт з заменай камунікацый, устаноўкай новага ліфта і ўцяпленнем фасада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках