29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е ў нядзелю

Якім будзе надвор'е ў нядзелю

Прагноз надвор'я на 18-19 красавіка.

18 красавіка надвор'е ў краіне будзе фармаваць няўстойлівая паветраная маса, у начныя гадзіны па паўднёвым усходзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які страчвае сілу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, піша pogoda.by.

Месцамі па краіне, а ноччу ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +2.. +8°С, удзень +11.. +18°С.

19 красавіка (панядзелак) краіна апынецца на перыферыі антыцыклона, з цэнтрам над поўначчу еўрапейскай часткі Расеі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па ўсходняй палове Магілёўскай вобласці месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +2.. +7°С, удзень +11.. +17°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках