18 красавiка 2024, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дэпутаты запатрабавалі ад Пуціна пусціць да Навальнага лекараў

9
Расейскія дэпутаты запатрабавалі ад Пуціна пусціць да Навальнага лекараў

Тое, што адбываецца з палітыкам, яны ацанілі як «замах на жыццё з асабістых матываў».

Дэпутаты з розных рэгіёнаў Расеі напісалі зварот да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з патрабаваннем пусціць лекараў да палітыка Аляксея Навальнага, які знаходзіцца ў пакроўскай калоніі. Тэкст звароту і спіс падпісантаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале пскоўскі дэпутат Леў Шлосберг.

У звароце гаворыцца, што дэпутаты расцэньваюць тое, што адбываецца з Навальным, «як замах на жыццё палітычнага дзеяча, які здзяйсняецца з матываў асабістай і палітычнай нянавісці».

Таксама там адзначаецца, што адказнасць за жыццё Навальнага нясе асабіста Пуцін.

Акрамя таго, дэпутаты запатрабавалі «скасаваць усе пастановы судоў паводле крымінальных і адміністрацыйных справаў, прынятыя з палітычных матываў» і вызваліць палітвязняў.

Сярод тых, хто падпісаў зварот, – пецярбургскія дэпутаты Барыс Вішнеўскі і Максім Рэзнік, дэпутаты Масгардумы Дар'я Бяседзіна, Яўген Ступін, Сяргей Мітрохін, Максім Круглоў і іншыя.

Раней пусціць да Навальнага лекараў запатрабавалі больш за 70 дзеячаў культуры па ўсім свеце, у тым ліку актор Джуд Лоу, музыка Том Ёрк і пісьменніца Джоан Роўлінг. Яны напісалі ліст Пуціну.

З 31 сакавіка Навальны трымае галадоўку, ён таксама патрабуе пусціць да яго лекараў. Ён паведамляў пра болі ў спіне і нагах, з моманту прыбыцця ў калонію ён схуднеў на 15 кілаграмаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках