19 сакавiка 2024, aўторак, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ліквідуюць Лукашэнку: Улетку ці 9 траўня?

136
Калі ліквідуюць Лукашэнку: Улетку ці 9 траўня?
ФОТА: БЕЛТА

АНТ Супраць ФСБ.

17 красавіка Лукашэнка заявіў, што палітолаг Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Юры Зянковіч датычныя да планавання замаху на яго і ягоных сыноў. Ён таксама заявіў, што за падрыхтоўкай замаху стаялі спецслужбы і кіраўніцтва ЗША.

Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель у эфіры беларускага тэлеканала АНТ паведаміў, што Фядута, Зянковіч і Кастусёў знаходзіліся ў злачыннай групе, удзельнікі якой распрацавалі і пачалі рэалізоўваць план «фізічнай ліквідацыі Лукашэнкі і чальцоў ягонай сям'і, арганізацыі ўзброенага бунту з мэтай захопу ўлады гвалтоўным шляхам».

У эфіры таксама паказалі фрагменты размовы Аляксандра Фядуты і іншых «змоўнікаў» – Змітра Шчыгельскага, Ігара Макара, Рыгора Кастусёва, Аляксандра Перапечкі і Паўла Кулажанкава ў онлайн-канферэнцыі. У эфіры таксама заявілі, што «пераварот змоўнікі прызначылі на лета гэтага года, чэрвень або ліпень».

«Пасадзім у склеп. У Гомельскай вобласці склеп падрыхтавалі», – агучыў Лукашэнка падрабязнасці «аперацыі» сваёй ліквідацыі.

З фільма вынікае, што захоп Лукашэнкі планаваўся прыкладна так:

ФСБ Расеі пацвердзіла інфармацыю КДБ Беларусі і заявіла, што ўдзельнічала ў аперацыі затрымання Фядуты і Зяньковіча ў Маскве. Паводле інфармацыі ФСБ, яны прыбылі ў горад пасля кансультацый у ЗША і Польшчы, каб сустрэцца з «апазіцыйна настроенымі генераламі Узброеных сілаў Беларусі». Пры гэтым, як сцвярджае ФСБ, гвалтоўная змена ўлады ў Беларусі планавалася на 9 траўня.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках