18 траўня 2021, aўторак, 5:36
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон заклікаў вызначыць «чырвоныя лініі» ў стасунках з Расеяй

9
Макрон заклікаў вызначыць «чырвоныя лініі» ў стасунках з Расеяй

Гэта трэба, каб у выпадку любых непрымальных паводзінаў Масквы ўвесці супраць яе санкцыі.

Міжнародная супольнасць павінна вызначыць выразныя «чырвоныя лініі» ў стасунках з Расеяй і ў выпадку любых «непрымальных паводзінаў» Масквы ўвесці супраць яе санкцыі. Пра гэта ў эфіры CBS заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

У інтэрв'ю праграме Face the Nation Макрон сказаў, што «цалкам падзяляе» жаданне амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна пачаць дыялог з Расеяй. «Я мяркую, што санкцый недастаткова саміх сабой, але яны з'яўляюцца часткай пакета. Я аддаю перавагу канструктыўнаму дыялогу, але для гэтага неабходны аўтарытэт», – адзначыў ён.

Цяпер, паводле словаў французскага прэзідэнта, міжнародная супольнасць прытрымліваецца «наіўнага падыходу», што дало расейскаму боку адвагу «для ўварвання ва Украіну некалькі гадоў таму». «Гэта не крах дыпламатыі, гэта адмова нашага калектыўнага аўтарытэту ў дачыненні да Расеі», – мяркуе Макрон.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».