29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Банк умыў рукі»: Што адбылося з канфіскаванымі з вочак Белгазпрамбанка каштоўнасцямі?

20
«Банк умыў рукі»: Што адбылося з канфіскаванымі з вочак Белгазпрамбанка каштоўнасцямі?

Журналісты высветлілі, ці вярнулі іх.

дэпазітарных вочак без іх прысутнасці і страту змесціва. Гэта выявілася, калі яны праз некаторы час змаглі іх праверыць. Да гэтага трапіць у памяшканне з вочкамі нельга было праз следчыя працэдуры. Пры гэтым кліенты адзначалі, што іх не апавяшчалі пра якія-небудзь дзеянні ў дачыненні да каштоўнасцяў. Паспрабавалі даведацца, ці вярнулі кліентам банка канфіскаваныя каштоўнасці, піша tut.by.

«Думаў, што калі не лезці ў палітыку, то мяне гэта не закране». Ці вярнулі кліентам грошы?

Грамадзянцы Украіны, у якой канфіскавалі з дэпазітарнага вочка ў Белгазпрамбанку блізу 170 тысячаў даляраў, вярнулі грошы праз некалькі месяцаў пасля ператрусу. Паводле ейных словаў, грашовыя сродкі ёй выдалі ў канцы жніўня.

Яшчэ адзін кліент расказаў, што сілавікі вярнулі дакументы, якія былі ў вочку, а грошы – не. Пры гэтым кліент кажа, што ўжо і не спадзяецца на вяртанне грошай.

– Дамова з банкам на карыстанне ячэйкай скончылася, наўрад ці ад яго будуць цяпер навіны. Раней жа банк адказваў на зварот, што перадаў заяву ў дзяржорганы. Банк умыў рукі, – кажа ўжо былы кліент банка. – Гэта мне плата за лаяльнасць. Як і некаторыя беларусы, думаў, што калі не лезці ў палітыку, то мяне гэта не закране. Але не меў рацыі. Добрая навука ўсім, вучыцеся на памылках.

Мы пацікавіліся ў Белгазпрамбанка, колькі кліентаў у агульнай колькасці звярнуліся з заявамі ў банк пра ўскрыццё дэпазітарных вочак і знікненне з іх каштоўнасцяў, а таксама ці вярнулі ім змесціва. Аднак у банку не сталі адказваць на гэтыя пытанні. Як і на тое, ці сочыць банк за тым, ці вярнулі кліентам канфіскаванае змесціва іхніх дэпазітарных вочак, ці вядзе банк камунікацыю з дзяржорганамі ў пытанні вяртання каштоўнасцяў. У Белгазпрамбанку таксама не сталі тлумачыць, у якіх выпадках, прадугледжаных дзейным заканадаўствам, доступ да вочак магчымы для трэціх асобаў.

Паводле нашай інфармацыі, нашы пытанні павінны былі паказаць Надзеі Ермаковай. Калі банкірка перадумае і надумае адказаць на іх, мы апублікуем адказы.

Атрымаць каментар у КДБ не атрымалася.

Што адбылося з вочкамі

Пацярпелыя кліенты банка раней звярталіся з заявамі ў банк, міліцыю, КДК, КДБ, Генпракуратуру і адміністрацыю Лукашэнкі. Надзея Ермакова (на той момант кіраўніца часовай адміністрацыі Белгазпрамбанка) расказвала, што заявы праз ускрыццё дэпазітарных вочак напісалі 8 кліентаў, іх перадалі ў Дзяржкантроль. Пазней пацярпелыя кліенты банка расказалі, што іхнія заявы перанакіравалі ў КДБ, а іх саміх выклікалі ў гэтую ўстанову.

Сярод тых, у каго ўскрылі дэпазітарнае вочка і канфіскавалі змесціва, была ў тым ліку грамадзянка Украіны. Іншаземка, якая заявіла пра страту больш як 170 тысячаў даляраў, звярталася да Лукашэнкі. Праз знікненне грошай яна вымушаная затрымацца ў нашай краіне. Яшчэ адзін кліент банка ацэньваў агульную суму канфіскаваных каштоўнасцяў з ягонага дэпазітарнага вочка ў Белгазпрамбанку на 120 тысячаў рублёў. У яго зніклі ў тым ліку гатоўкай даляры і еўры, залатыя мерныя зліткі Нацбанка, інвестыцыйныя манеты, Лэджэра.

Пацярпелыя кліенты Белгазпрамбанка расказалі, што неаднаразова бачылі, як мяркуецца, свае канфіскаваныя каштоўнасці ў сюжэтах на дзяржТВ, якія тычыліся «справы Белгазпрамбанка».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках