25 красавiка 2024, Чацвер, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскія СМІ: На ўзарваных РФ складах у Врбетыцэ магла быць зброя для Украіны

1
Чэшскія СМІ: На ўзарваных РФ складах у Врбетыцэ магла быць зброя для Украіны

У арганізацыі дыверсіі абвінавачваюць супрацоўнікаў ГРУ Аляксандра Мішкіна і Анатоля Чапігу.

На складах, узарваных расейскімі спецслужбамі ў раёне Врбетыцэ ў 2014 годзе магла знаходзіцца зброя для Украіны, паведамляюць чэшскія СМІ.

Паводле звестак Irozhlas, у той час яны былі ў арэндзе камерцыйнай кампаніі Imex Group, якая афіцыйна займаецца гандлем узбраеннем.

Зброю са складаў павінны былі пераправіць у Балгарыю.

Заказнікам значылася кампанія Emco Эміліяна Гебрэва, які ў 2015 годзе двойчы рабіўся ахвярай хімічнай атакі.

У расследаванні Bellingcat ад 2019 года сцвярджалася, што ГРУ РФ ужыла супраць яго нервова-паралітычнае рэчыва Навічок, аднак прадпрымальнік здолеў выжыць.

Пры гэтым Гебрэў быў адным з пастаўшчыкоў тавараў ваеннага прызначэння для МУС і Нацыянальнай гвардыі Украіны, піша Respect.

У сваю чаргу Seznam Zpravy адзначае, што ён жа пастаўляў зброю і сірыйскім апазіцыйным групам, якія змагаюцца супраць рэжыму Башара Асада, што таксама магло стаць прычынай дыверсіі з боку расейскіх спецслужбаў.

Пра датычнасць супрацоўнікаў ГРУ да выбухаў двух складоў са зброяй заявіў 17 красавіка прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш.

У сувязі з гэтым у вышук былі абвешчаныя Аляксандр Мішкін і Анатоль Чапіга, якія ў кастрычніку 2014 года заехалі ў краіну з пашпартамі РФ на імёны Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, а выехалі з дакументамі на імёны грамадзянаў Малдовы і Таджыкістана Мікалая Попы і Руслана Табарава.

А яны, паводле звестак брытанскіх спецслужбаў, датычныя да хімічнай атакі ў Солсберы.

У сувязі з абвінавачваннямі Чэхіі з нагоды выбухаў складоў, у выніку якіх загінулі два чалавекі, з краіны пастанавілі выслаць 18 расейскіх дыпламатаў і абвесціць у вышук двух афіцэраў спецслужбаў РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках