29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў Балгарыі незвычайны залаты скарб, якому 2400 гадоў

1
Навукоўцы знайшлі ў Балгарыі незвычайны залаты скарб, якому 2400 гадоў

Знаходкі здзіўляюць.

Група балгарскіх археолагаў натыкнулася на залаты скарб, які схавалі ў старажытнай фракійскай магільні на поўначы краіны.

Пра гэта паведамляе Arabnews.

Паводле словаў кіраўніцы групы Дыяны Гергавай, унікальны скарб, узрост якога складае амаль 2400 гадоў, быў знойдзены недалёка ад вёскі Свештары (за 400 кіламетраў на паўночны ўсход ад сталіцы Балгарыі).

Сярод артэфактаў, датаваных канцом IV або пачаткам III стагоддзя да нашай эры, былі залатыя ўпрыгажэнні і аплікацыі для конскай экіпіроўкі, тыяра з рэльефамі львоў і фантастычных жывёлаў, а таксама чатыры бранзалеты і пярсцёнкі.

Варта адзначыць, што фракійцы жылі на тэрыторыі сучаснай Балгарыі, а таксама ў Грэцыі, Румыніі, Македоніі і Турцыі паміж 4000 г. да н.э. і VII стагоддзем нашай эры, калі яны былі асіміляваныя захопнікамі славянамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках