24 красавiка 2024, Серада, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане хворых на каранавірус лечаць атрутнай раслінай

8
У Кыргызстане хворых на каранавірус лечаць атрутнай раслінай

Мясцовыя медыкі прызнаюць, што прэпарат можна прымаць толькі ў гарачым выглядзе.

У Рэспубліцы Кыргызстан медыкі ўжываюць ісык-кульскі корань, або аканіт джунгарскі (Aconitum soongaricum), які з'яўляецца вельмі атрутнай раслінай, для лекавання COVID-хворых. Пра гэта паведаміла агенцтва "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на МАЗ краіны.

"У стацыянарах пад наглядам лекараў блізу 200 хворых на каранавірус прымаюць ісык-кульскі корань. Мы даем яго хворым, якія пераносяць хваробу ў лёгкай форме, ніхто з іх не памёр", – цытуе выданне міністра аховы здароўя краіны Алымкадыра Бейшэналіева.

Як удакладніў кіраўнік МАЗ, лекі на аснове згаданай расліны неабходна прымаць толькі ў гарачым выглядзе, паколькі выпітыя халоднымі яны прывядуць да смерці чалавека ўжо праз пяць хвілінаў.

Акрамя таго, улады Кіргізіі маюць намер зарэгістраваць такі лек у выпадку, калі клінічныя выпрабаванні закончацца ўдала.

У той самы час у Сусветнай арганізацыі здароўя заявілі з гэтай нагоды, што не валодаюць звесткамі пра эфектыўнасць і бяспеку Aconitum soongaricum для лекавання COVID-19, таму рэкамендаваць лекі на ягонай аснове не могуць.

Нагадаем, раней навукоўцы з Бразіліі вылучылі рэчыва куркумін як патэнцыйны сродак для лекавання каранавірусу. Паводле іхніх словаў, ён здольны прыгнятаць вірусныя ферменты, а таксама мадуляваць запаленчыя працэсы, выкліканыя інфекцыяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках