26 красавiка 2024, Пятніца, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тануць у віры або вадакруце: Выбар у Лукашэнкі невялікі

16
Тануць у віры або вадакруце: Выбар у Лукашэнкі невялікі
Фото: ТАСС

Самае цікавае толькі пачынаецца.

Закруціла і панесла... Здавалася б, вось ён – «прарыў блакады». Аліеў, Пуцін, Назарбаеў, сёння яшчэ і Мішусцін у Менску з доўгім візітам. І гэта ўсяго за адзін тыдзень. Можна і ўздыхнуць спакойна, легітымнасць сама плыве ў рукі? Але не так усё проста. Самае цікавае толькі пачынаецца, піша тэлеграм-канал «Менская сямібаяршчына».

Як адзначыў асобны і вельмі салідны канал, праміскуітэт (бязладныя сувязі) – зусім рэч небяспечная. У «кавідны» час тым больш. Але ў Лукашэнкі ў «паходжанні сям'і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» заўсёды «нездавальняльна» было. Пра больш старажытных масцітых класікаў не толькі ён, але і іншыя слыхам не чулі. Не дзіва.

Але вернемся да «кантакцёраў». Ва ўсіх галоўнае нямое пытанне: хто новы прэзідэнт Беларусі? Кожны прыглядаецца, цікавіцца. Выгадвае, у каго які козыр у рукаве. Хто будзе першай скрыпкай – Расея, ЗША, Еўропа альбо Кітай?

Як на нашу думку, дык ужо ў траўні зводны палітычны «аркестр» зайграе вельмі зладжана. Партытура распісаная, дадатковай згулянасці не запатрабуецца. Меркаванні і ацэнкі ва ўсіх супадаюць: Аляксандру Лукашэнку час у палітычны абоз. Проста надакучыў. У самога ж «бацькі» выбар зусім невялікі. На гэты раз з двух ліхаў выбраць меншае не атрымаецца. Гомельскі трэнінг ужо не ўратуе, толькі пагоршыць становішча. А дзе тануць, у віры або вадакруце, ніякай розніцы практычна няма. Зыход адзін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках