23 красавiка 2024, aўторак, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звесткі спадарожнікаў: Расея пабудавала ў акупаваным Крыме новы ваенны лагер

12
Звесткі спадарожнікаў: Расея пабудавала ў акупаваным Крыме новы ваенны лагер

Каля пасёлка Марфаўка размешчана больш за тысячу адзінак ваеннай тэхнікі.

Расейскія вайскоўцы ўладкавалі на тэрыторыі акупаванага Крыма новы палявы лагер.

Пра гэта са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі паведамляе нямецкае выданне Spiegel.

Паводле ягоных звестак, новы лагер з'явіўся за 30 кіламетраў ад прыбярэжнага пасёлка Марфаўка.

Спадарожнікавыя здымкі датаваныя 15 сакавіка і 2 красавіка.

На больш ранніх фота тэрыторыя на поўдзень ад пасёлка яшчэ пустая, у той час як на пазнейшых відаць ужо блізу тысячы адзінак ваеннай тэхнікі і сотні вайсковых намётаў.

ФОТА: SPIEGEL
ФОТА: SPIEGEL

Акрамя таго, яшчэ адзін невялікі лагер размесцілі за некалькі кіламетраў на захад ад асноўнага.

ФОТА: SPIEGEL

Паводле звестак прадстаўніка місіі ЗША ў АБСЕ Кортні Острыен, Расея перакінула ў акупаваны Крым дадаткова ад 15 да 25 тысячаў сваіх вайскоўцаў.

Яшчэ адзін лагер быў зафіксаваны журналістамі на палігоне Пагонава пад Варонежам, недзе за 250 кіламетраў ад мяжы з Луганскай і Харкаўскай абласцямі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках