19 красавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія адмовіцца ад допуску расейцаў да пабудовы АЭС праз падрыў складоў зброі агентамі РФ

9
Чэхія адмовіцца ад допуску расейцаў да пабудовы АЭС праз падрыў складоў зброі агентамі РФ

«Расатам» будзе выключаны з удзелу ў тэндэры.

Віцэ-прэм'ер-міністр і міністр прамысловасці і гандлю Чэхіі Карэл Гаўлічак заявіў у нядзелю, што расейская кампанія «Расатам» будзе выключаная з удзелу ў тэндэры на будаўніцтва новага блока на АЭС «Дукаваны».

Пра гэта ён сказаў у нядзелю ў эфіры чэшскай тэлевізіі, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Novinky.

Раней у суботу ён заяўляў, што ўважае ўдзел кампаніі ў тэндэры вельмі малаімаверным і амаль немагчымым.

«На гэты момант я не магу ўявіць, каб «Расатам» трапіў у ацэнку бяспекі», - сказаў Гаўлічак. З ягоных слоў, дзяржава, мабыць, не запросіць расейскую кампанію для ацэнкі бяспекі, але пастанову павінен прыняць урад.

У найбліжэйшыя дні Чэхія павінна была даслаць апытальнік у пытаннях бяспекі тым, хто зацікаўлены ў будаўніцтве АЭС.

«Я, напэўна, магу сказаць, што не ведаю, што мне пісаць у анкеце для Расейскай Федэрацыі з улікам таго, што тут адбылося ўчора», - заявіў у нядзелю віцэ-прэм'ер-міністр Ян Гамачак, які цяпер таксама адказвае за кіраванне Міністэрствам замежных спраў. «Мы выключым «Расатам» з магчымасці ўдзелу ў тэндэры на пастаўку для «Дукаваны» цягам некалькіх дзён», - цытуе Гамачка Aktualne.

Раней чэшскія спецслужбы перасцераглі ўрад ад ўключэння расейскага энэргетычнага гіганта «Расатам» у запланаваны тэндэр на будаўніцтва новага блока на АЭС «Дукаваны».

Як паведамлялася, Чэхія высылае 18 расейскіх дыпламатаў і абвінавачвае РФ у арганізацыі выбуху вайсковага склада.

Гаворка ідзе пра выбух, які адбыўся яшчэ 16 кастрычніка 2014 года на складах ўзбраення ва ўсходняй частцы Чэхіі, і прывёў да шматлікіх разбурэнняў і гібелі двух мясцовых жыхароў. Толькі за 6,5 гадоў кіраўніцтва чэшскага ўрада афіцыйна абвінаваціла Расею ў арганізацыі гэтай дыверсіі.

Паводле інфармацыі чэшскіх СМІ, арганізаваны выбух быў хутчэй за ўсё ажыццёўлены для зрыву пастаўкі зброі, у тым ліку ва Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках