19 красавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Нью-Джэрсі»: Хлопец, які сапраўды зрабіў крок наперад - гэта Ягор Шаранговіч

Галоўны трэнер «Нью-Джэрсі»: Хлопец, які сапраўды зрабіў крок наперад - гэта Ягор Шаранговіч

Ліндзі Раф заявіў, што беларускі хакеіст яго здзівіў.

Галоўны трэнер «Нью-Джэрсі» Ліндзі Раф пракаментаваў гульню беларускага форварда Ягора Шаранговіча, які ў матчы «Рэйнджэрс» (3:6) набраў 2 (1+1) балы, паведамляе pressball.by.

«Многія маладзёны атрымалі магчымасць гуляць на такім высокім узроўні. Цяпер усё залежыць ад іх: ці змогуць яны зрабіць крок наперад і стаць для нашай каманды тымі хакеістамі, якія атрымліваюць шмат гульнявога часу і прымаюць правільныя пастановы. Мы хочам, каб гэтыя гульцы праявілі сябе, прадаўжалі развівацца.

І такія прыклады ўжо ёсць. Хлопец, які сапраўды зрабіў крок наперад - гэта Ягор Шаранговіч. Асабіста мяне гэты гулец вельмі здзівіў - хочацца, каб такіх хакеістаў было больш, цяпер мы працуем над гэтым», - сказаў Ліндзі Раф на прэс-канферэнцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках