24 красавiка 2024, Серада, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія накіруе караблі і перакіне знішчальнікі 5-га пакалення ў Чорнае мора

10
Вялікая Брытанія накіруе караблі і перакіне знішчальнікі 5-га пакалення ў Чорнае мора

Лондан такім чынам мае намер падтрымаць Украіну ў выпадку агрэсіі РФ.

Вялікая Брытанія мае намер накіраваць эскадраны мінаносец і супрацьлодачны фрэгат у Чорнае мора ў знак салідарнасці з Украінай і хаўруснікамі ў NATO ў рэгіёне, паведамляе выданне Times са спасылкай на крыніцы ў каралеўскіх ВМС.

Караблі са складу авіяноснай групы каралеўскага флоту ў Міжземным моры прыбудуць у Чорнае мора ў траўні. Знішчальнікі F-35 і верталёты Merlin на авіяносцы HMS Queen Elizabeth будуць гатовыя надаць дапамогу хаўруснікам у выпадку агрэсіі з боку расейскіх караблёў, падлодак або авіяцыі. Сам авіяносец застанецца ў Міжземным моры праз забарону на ўваход у Чорнае мора.

Як заявіла Times крыніца ў брытанскіх ВМС, Лондан падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і заклікае Расею да дээскалацыі.

Раней аб адпраўцы караблёў у Чорнае заявілі ЗША. Эсмінцы Roosevelt і Donald Cook павінны былі знаходзіцца там з 14-15 красавіка да 4-5 траўня.

У Чорнае мора таксама прыбылі расейскія караблі каспійскай флатыліі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках