29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абмяркоўвае з ЗША пастаўкі газу з LNG-тэрміналаў

2
Украіна абмяркоўвае з ЗША пастаўкі газу з LNG-тэрміналаў

Украіна мае намер прадоўжыць умацоўваць энэргетычную бяспеку.

Пытанне энэргетычнай бяспекі Украіны і Еўропы, крыніцы пастаўкі газу ў краіны ЕЗ абмяркоўваліся падчас сустрэчы прадстаўнікоў «Аператара ГТС Украіны» з дыпламатычным корпусам амбасады ЗША ва Украіне. Таксама гаворка ішла аб пастаўках газу з LNG-тэрміналаў.

Пра гэта дырэктар «Аператара ГТС Украіны» Сяргей Макагон напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Не абышлі ў размове і новыя патэнцыйныя магчымасці і праекты, зрэшты, транспартаванне прыроднага газу з LNG-тэрміналаў», - паведаміў ён.

З ягоных слоў, ЗША былі і застаюцца паслядоўным партнёрам у барацьбе за энэргетычную бяспеку Украіны.

«Цяпер гэта вельмі важна для нас, бо Украіна павінна захаваць за сабой статус асноўнай краіны транзіту расейскага газу ў Еўропу», - дадаў Макагон.

У сваю чаргу часовая павераная ў справах ЗША Хрысціна Квін яшчэ раз пацвердзіла ў размове з прадстаўнікамі Аператара ГТС Украіны, што «Паўночны струмень – 2» - дрэнная ўгода».

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася «забеспячэнне розных крыніц паставак газу ў ЕЗ і Украіну», гаворыцца ў паведамленні амбасады ЗША ў Twitter.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках