28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кастынг «Міс Беларусь» у Берасці прыйшла адна дзяўчына

29
На кастынг «Міс Беларусь» у Берасці прыйшла адна дзяўчына

Пандэмія зблытала планы прыгажунь.

Фінал чарговага рэспубліканскага конкурсу «Міс Беларусь» меўся адбыцца яшчэ ў траўні летась. Аднак ён не адбыўся праз скасаваннне масавых мерапрыемстваў. І вось зараз было прынята рашэнне «дабраць» удзельніц, паведамляе «Вечерний Брест».

16 красавіка ў Берасцейскім ГДК прайшоў гарадскі адбор Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Адразу стала зразумела, што канкурэнцыі не будзе. «Паспаборнічаць» прыйшла толькі... адна дзяўчына.

Як прызналіся сябры журы ахвочыя яшчэ былі. Аднак іх давялося адсеяць на стадыі падачы заявак. Часцей за ўсё прэтэндэнткі не адпавядалі аднаму з галоўных крытэрыяў - росту. Ён павінен быць не ніжэй за 174 сантыметры. Узрост - ад 18 да 24 гадоў.

Так што ўся ўвага была прыкаваная да Марыі Куляшовай з Кобрынскага раёна. Рост дзяўчыны - 180 см, «косы да зямлі». Ёй 20 гадоў. Выкладчыца па класе баяна-акардэона ў Кіселеўцах.

Марыя спрабавала шчасця на выпрабаваннях летась. Былі як поспехі, так і паразы. У сябе на радзіме паспяхова прайшла кастынг, а вось у Берасці не было адзінага меркавання на гарадскім і абласным адборах. Але дзяўчына не пала духам, працавала над сабой.

Распавяла, што вучылася ў Берасцейскім музкаледжы, ёй падабаецца займацца з дзецьмі, да кожнага вучня шукае індывідуальны падыход. Неабыякавая да вывучэння замежных моў, любіць зносіны і сцэну.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках