25 красавiка 2024, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі заклікаў прадухіліць рост напружанасці на Данбасе

1
Папа Рымскі заклікаў прадухіліць рост напружанасці на Данбасе
ФОТА: REUTERS

Пантыфік з трывогай сочыць за падзеямі, якія разгортваюцца на Усходзе Украіны.

Папа Рымскі Францыск выказаў сваю занепакоенасць абвастрэннем сітуацыі на Данбасе. Ён заклікаў прадухіліць рост напружанасці на Усходзе Украіны.

Пра гэта ішла размова на яго нядзельнай пропаведзі, паведамляе Vatican News.

Пантыфік адзначыў, што з трывогай сочыць за падзеямі, якія разгортваюцца на Данбасе, дзе «на працягу апошніх месяцаў павялічылася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню».

«Калі ласка, настойліва прашу прадухіліць рост напружанасці, каб, наадварот, ажыццяўляліся жэсты, здольныя падтрымліваць узаемны давер і садзейнічаць прымірэнню і міру, якія вельмі патрэбныя і вельмі пажаданыя», - заявіў ён.

Папа Рымскі выказаў занепакоенасць цяжкай гуманітарнай сітуацыяй на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей і заклікаў памаліцца за мясцовае насельніцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках