28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg паведаміў пра змяншэнне назапашаных за пандэмію запасаў нафты

1
Bloomberg паведаміў пра змяншэнне назапашаных за пандэмію запасаў нафты
ФОТА: REUTERS

Аб'ёмы залішніх запасаў нафты ўпалі з 249 млн да 57 млн барэляў.

Лішак запасаў нафты, які назапасіўся ў сувязі з крызісам, выкліканым пандэміяй каранавіруса, амаль знік, паведаміў Bloomberg, паведамляе РБК.

Паводле стану на люты ў сховішчах заставалася менш за адну пятую частку ад назапашаных аб'ёмаў паліва, прыводзіць Bloomberg звесткі Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА). З таго часу рэшткі скараціліся яшчэ мацней, адзначыла агенцтва.

Паводле ацэнкі МЭА, у ліпені 2020 года на піку ў сховішчах па ўсім свеце сабралася на 249 млн барэляў больш за сярэдняе значэнне за 2015-2019 гады, а ў лютым 2021-га гэты лішак знізіўся да 57 млн барэляў.

Спажыванне паліва вырасла дзякуючы аднаўленню попыту і росту цэн нафты. Нафта Brent завяршыла таргі 16 красавіка на ўзроўні $66,7, вынікае са звестак Лонданскай біржы ICE. У сваю чаргу Расея, Савудаўская Арабія і АПЕК падтрымалі вызваленне сховішчаў асцярожным змякчэннем абмежаванняў на здабычу, адзначыў Bloomberg.

Са слоў кіраўніка даследаванняў рынку прыродных рэсурсаў Эда Морзе, рэшткі назапашаных у пандэмію запасаў амаль цалкам сканцэнтраваны ў Кітаі. У ЗША ж запасы ў сховішчах практычна вычарпаліся, скараціліся да 1,28 млрд барэляў, як было да пандэміі, прыводзіць Bloomberg звесткі Упраўлення энэргетычнай інфармацыі ЗША. На мінулым тыдні запасы на Усходнім узбярэжжы ЗША ўпалі да самага нізкага ўзроўню за апошнія 30 гадоў, дадало агенцтва.

Акрамя гэтага, скарачаюцца запасы нафты, размешчаныя ў танкерах. За апошнія два тыдні яны знізіліся на 27%, да 50,7 барэляў, ацанілі аналітыкі IHS Markit Ен Лін Сонг і Фатыёса Катсуласа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках