25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія аднапакаёвыя кватэры можна купіць за адны і тыя ж грошы ў Беластоку, Любліне і ў Берасці

10
Якія аднапакаёвыя кватэры можна купіць за адны і тыя ж грошы ў Беластоку, Любліне і ў Берасці

Адзначым, што сярэдні заробак у Польшчы ўжо большы за 1 200 еўраў.

Кошты «аднапакаёвак», якія «Брестская газета» знайшла, у Беластоку стартуюць ад 21 000 еўраў, у Любліне - ад 45. Паглядзелі, што за гэтыя грошы прапануюць у Берасці.

Беласток

Цэны 1-пакаёвай кватэры ў гэтым польскім горадзе, якія мы знайшлі ў інтэрнэце, пачынаюцца ад 21 тысячы еўраў. Столькі, напрыклад, просяць мэбляваную «аднапакаёўку», размешчаную на 1-м паверсе ў 4-павярховым будынку. Агульная плошча каля гэтай кватэры - 13,6 квадратных метраў.

Вось такую 1-пакаёвую кватэру з мэбляй пасля капрамонту мы знайшлі за 29 тысяч еўра. Яе агульная плошча - 30 квадратных метраў, а знаходзіцца яна, са слоў прадаўца, у ціхім і спакойным месцы.

За 39 тысяч еўраў у Беластоку прадаюць 1-пакаёвую мэбляваную кватэру з балконам і склепам, размешчаную на 1-м паверсе ў 5-павярховым будынку 2006 года пабудовы. Яе агульная плошча - 24,5 квадратныя метры.

Люблін

У гэтым горадзе краіны-суседкі кватэры танней за 45 тысяч еўраў не знайшлі. У сярэднім жа кошт «аднапакаёўкі» стартуе ад 60 тысяч еўраў.

Вось такую аднапакаёвую кватэру плошчай 40 «квадратаў» мы знайшлі за 61 тысячу еўраў.

І амаль за тыя ж грошы - 62 тысячы еўра - прапануюць 1-пакаёвую кватэру з балконам і падвалам, размешчаную на 4-м паверсе ў 4-павярховым будынку з ліфтам 2013 года пабудовы. Агульная плошча - 35 квадратныя метры.

Берасце

У Берасці варыянтаў для куплі 1-пакаёвай кватэры за прыблізны кошт 20 тысяч еўраў нямала. Ёсць сімпатычныя, ёсць - не вельмі, хоць тут, зразумела, справа густу.

Вось такую аднапакаёўку ў горадзе прадаюць за 21,5 тысячы еўра. Яе плошча - 29 квадратных метраў, а знаходзіцца яна ў мікрараёне Рэчыца на 1-м паверсе 5-павярховага дома 1975 года пабудовы.

Для параўнання з Польшчай пашукалі 1-пакаёвае жыллё ў Берасці і ў раёне 40 тысяч еўраў. Знайшлі вось такую мебеляваную кватэру агульнай плошчай 44,3 "квадраты". Знаходзіцца яна на трэцім паверсе 18-павярховага каркасна-блокавага дома 2019 года пабудовы ў цэнтры горада на вуліцы Папаніна. Хочуць за яе 41 651 еўраў.

Даражэй за 60 тысяч еўра «аднапакаёўку» у Берасці журналісты не знайшлі. Самая дарагая 59,5 тысяч еўраў. Яе агульная плошча 45,6 квадратных метраў. Знаходзіцца яна на дзявятым паверсе 14-павярховага маналітнага дома 2020 года пабудовы ва ўсходняй частцы горада на вуліцы Маскоўскай.

Адзначым таксама, што сярэдні заробак у Польшчы ўжо больш за 1 200 еўраў, а што адбываецца ў Беларус, вы і самі выдатна ведаеце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках