19 красавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі зняпраўдзілі інфармацыю пра ўхваленне вытворчасці «Спадарожніка V»

4
У Турцыі зняпраўдзілі інфармацыю пра ўхваленне вытворчасці «Спадарожніка V»
Фота: ТАСС

Першапачаткова пра ўхваленне вытворчасці расейскай вакцыны напісала мясцовая газета Yeni Safak.

У Міністэрстве аховы здароўя Турцыі зняпраўдзілі інфармацыю аб тым, што Турцыя ўхваліла вытворчасць у краіне расейскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V». Пра гэта паведамляе РІА «Навіны».

Першапачаткова аб ухваленні вытворчасці «Спадарожніка» напісала мясцовая газета Yeni Safak, гэта паведамленне растыражавалі іншыя турэцкія, расейскія і іншыя выданні, у тым ліку беларускія. У матэрыяле Yeni Safak са спасылкай на чальца навуковай рады пры турэцкім Міністэрстве аховы здароўя Афшына Эмрэ Кайыпмаза гаварылася, што адна з турэцкіх кампаній атрымала ўхваленне на вытворчасць расейскай вакцыны пасля таго, як была атрыманая справаздача пра таксікалагічныя выпрабаванні. Аднак цяпер навіна выдаленая з сайта газеты і даступная толькі ў перадруку.

У каментары Афшын Эмрэ Кайыпмаз паведаміў, што ніякага ўхвалення пакуль не было, выпрабаванні працягваюцца ў штатным рэжыме, а навіна з'явілася, магчыма, праз недастатковае паразуменне з журналістам. Паводле ягоных слоў, ён звязаўся з выданнем, і яны выдалілі матэрыял.

«Я сказаў журналісту, што ў Турцыі праводзяцца выпрабаванні расейскай вакцыны, і толькі на некаторых іх этапах атрыманы прамежкавыя станоўчыя вынікі. Больш я нічога не казаў. Мабыць, журналіст не зусім дакладна зразумеў», - сказаў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках