19 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паплечнік Навальнага Уладзімір Мілаў з'ехаў з Расеі ў Еўропу

Паплечнік Навальнага Уладзімір Мілаў з'ехаў з Расеі ў Еўропу
УЛАДЗІМІР МІЛАЎ

Ён будзе займацца міжнароднымі сувязямі, каб націснуць на рэжым Пуціна.

Паплечнік Аляксея Навальнага Уладзімір Мілаў з'ехаў з Расеі ў Еўропу. Пра гэта ён распавёў у эфіры youtube-канала "Навальный.Live". Са слоў Мілава, у яго ёсць важны кавалак працы, таму, параіўшыся з калегамі, ён наважыў з'ехаць з Расеі, каб не трапляць у "сітуацыю арышту". Ён дадаў, што займаецца міжнароднымі сувязямі з мэтай ціску на ўлады Расеі і дамагаецца вызвалення Аляксея Навальнага з калоніі, паведамляе "Радыё Свабода".

Раней крымінальны пераслед пасля акцый пратэсту ў студзені і лютым гэтага года зазнала лекарка Навальнага Настасся Васільева, юрыстка Любоў Собаль, прэс-сакратарка палітыка Кіра Ярмыш, кіраўнікштабу Навальнага ў Маскве Алег Сцяпанаў, а таксама брат Навальнага Алег, удзельніцы Pussy Riot і муніцыпальныя дэпутаты.

Цяпер у камандзе Навальнага ў Еўропе працуюць кіраўнік сеткі штабоў Леанід Волкаў, юрыст Іван Жданаў і іншыя паплечнікі палітыка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках