24 красавiка 2024, Серада, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Лондан рыхтуе закон аб супрацьдзеянні варожым краінам

4
The Times: Лондан рыхтуе закон аб супрацьдзеянні варожым краінам

Закон абавяжа асобы, якія працуюць у Вялікабрытаніі ад імя ўлады замежных дзяржаў, зарэгістраваць сваю прысутнасць у краіне.

Асобы, якія працуюць у Вялікабрытаніі ад імя ўладаў іншых дзяржаў, будуць абавязаны зарэгістраваць сваю прысутнасць у каралеўстве. Такая мера ўключаная ў новы законапраект аб супрацьдзеянні варожым дзяржавам, піша брытанскае выданне The Times у панядзелак, 19 красавіка. За невыкананне патрабавання прадугледжаная крымінальная адказнасць. Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Барыс Джонсан мае намер праінфармаваць аб дакуменце 11 траўня, калі каралева Элізабэт Другая выступіць са штогадовай прамовай у парламенце, піша "Нямецкая хваля".

Акрамя таго, афіцыйны Лондан абновіць закон аб дзяржаўнай таямніцы з мэтай выкарыстання яго ў дачыненні да асоб, якія спрабуюць з-за мяжы падарваць брытанскія інтарэсы, у тым ліку хакераў, паказвае The Times. Са звестак выдання, Джонсан настроены рашуча і мае намер прасоўваць гэтыя меры ў сувязі з ростам хвалявання Вялікабрытаніі дзейнасцю Расеі і Кітая.

Лондан заявіў аб датычнасці СВР да серыі хакерскіх нападаў

Некалькімі дзён таму Лондан заявіў аб датычнасці Службы замежнай выведкі Расеі (СВР) да серыі кібератак, у тым ліку гісторыю з узломам праграмнага забеспячэння SolarWinds. Вялікабрытанія працягне аддаваць публічнасці інфармацыю пра "зламысную дзейнасць" Расеі, падкрэсліў міністр замежных спраў і ў справах Садружнасці Дамінік Рааб. Такая манера дзеянняў па ўсім свеце "паказвае, што Расея застаецца найбольш вострай пагрозай нацыянальнай бяспецы" Вялікабрытаніі, адзначыла замежнапалітычнае ведамства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках