На «Гродна Азоце» спыніўся адзін з самых галоўных цэхаў
8- 19.04.2021, 14:49
- 25,912
Над прадпрыемствам загарэўся аварыйны факел.
Як паведамляюць крыніцы сайта Charter97.org, на «Гродна Азоце» спыніўся адзін з самых галоўных цэхаў - «Аміяк-4».
Прыпыненне з'яўляецца пазапланавым, што можа азначаць аварыю на гэтым участку прадпрыемства. Над прадпрыемствам загарэўся аварыйны факел.
Адзначым, што гэта не першы выпадак прыпынення цэхаў на прадпрыемстве. У сакавіку са строю некалькі разоў выходзіла сістэма кіравання цэха «Метанол».