29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Süddeutsche: Праз 35 гадоў пасля Чарнобыля па Баварыі ўсё яшчэ бегаюць радыеактыўныя кабаны

2
Süddeutsche: Праз 35 гадоў пасля Чарнобыля па Баварыі ўсё яшчэ бегаюць радыеактыўныя кабаны

Нямецкія чыноўнікі спрабуюць не дапусціць трапляння радыеактыўнага мяса на рынкі.

Неўзабаве споўніцца 35 гадоў пасля аварыі на адным з рэактараў Чарнобыльскай АЭС. Але дзікі ў некаторых частках Баварыі дагэтуль заражаныя радыяцыяй з электрастанцыі ва Украіне.

Як растлумачылі ў Баварскай паляўнічай асацыяцыі, уся прычына ў звычках дзікіх жывёл. Бо кабаны знаходзяць сабе ежу ў асноўным на зямлі, - піша Süddeutsche Zeitung (пераклад - unian.net).

Экспэрты кажуць, што вельмі часта ўзровень радыяцыі ў баварскіх кабаноў перавышае 600 бекерэляў на кілаграм (бк/кг). Баварская асацыяцыя кіруе 124 станцыямі для правядзення замераў у рэгіёне. Такі кантроль радыяцыі дазваляе не дапусціць трапляння заражанага мяса на рынак. Выяўленае радыеактыўнае мяса ўтылізуюць адпаведным чынам. Паляўнічыя могуць падаць заяўку на кампенсацыю ў федэральныя органы ўлады.

26 красавіка 1986 года чацвёрты энэргаблок Чарнобыльскай АЭС выбухнуў. Гэта была найбуйнейшая ў гісторыі катастрофа ў ядзернай энэргетыцы дагэтуль. Тысячы людзей загінулі і былі параненыя.

Заражаны радыяцыяй рэгіён вакол Чарнобыльскай АЭС быў закрыты, тысячы людзей прымусова эвакуявалі. Ападкі і вецер прывялі да заражэння поўдня Баварыі, а менавіта часткі Швабіі, Баварскага лесу, а таксама частак Верхняга Пфальца і Верхняй Франконіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках