25 красавiка 2024, Чацвер, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы распавёў, калі ў краіне пачнецца «размарожванне» эканомікі

Прэм'ер Польшчы распавёў, калі ў краіне пачнецца «размарожванне» эканомікі
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Тэмп аднаўлення залежыць ад хуткасці вакцынацыі.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі мяркуе, што на рубяжы траўня і чэрвеня можна будзе адкрыць значную частку эканомікі.

Пра гэта паведамляе RMF24.

Ён перакананы, што дзякуючы нацыянальнай праграме вакцынацыі «мы набліжаемся да пераломнага моманту». Гэты пералом «можа ў найбліжэйшыя тыдні прывесці да таго, што на рубяжы траўня і чэрвеня можна будзе размарозіць значную частку эканомікі», сказаў Маравецкі.

Ён дадаў, што некаторыя элементы эканомікі могуць размарозіць раней, а некаторыя пазней, і тэмп аднаўлення залежыць ад хуткасці вакцынацыі. Паводле ягоных слоў, на шляху вяртання да нармальнага стану амаль мільён палякаў павінны зрабіць першы крок - прышчэпку.

Маравецкі нагадаў, што з 10 траўня ўсе, каму споўнілася 18 гадоў, змогуць зарэгістравацца для вакцынацыі, а ў другой дэкадзе траўня пачнуцца прышчэпкі на працоўных месцах і прадпрыемствах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках