19 красавiка 2024, Пятніца, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Удзельнікі паўстання ў Варшаўскім гета змагаліся да канца і загінулі як героі

1
Анджэй Дуда: Удзельнікі паўстання ў Варшаўскім гета змагаліся да канца і загінулі як героі
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: PREZYDENT.PL

Роўна 78 гадоў таму - 19 красавіка 1943 - успыхнула паўстанне ў Варшаўскім гета.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што ўдзельнікі паўстання ў Варшаўскім гета змагаліся да канца і загінулі як героі. Ён нагадаў, што габрэі, якія перажылі паўстанне ў гета, пазней удзельнічалі ў Варшаўскім паўстанні, паведамляе «Польскае радыё».

Падчас цырымоніі ўскладання кветак ля Помніка героям гета ў Варшаве кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што габрэі, якія аддалі свае жыцці падчас паўстання, загінулі за годнасць і гонар.

«Палякі-габрэі, грамадзяне Польшчы, змагаліся ў Варшаўскім гета да самага канца. Яны змагаліся за гонар, дэманструючы сваю мужнасць і гатоўнасць памерці стоячы, а не на каленях. Яны загінулі ў барацьбе. Гонар іх памяці», - сказаў польскі прэзідэнт.

Галоўны рабін Польшчы Міхаэль Шудрых, у сваю чаргу, падкрэсліў, што 78 гадоў таму паўстанцы Варшаўскага гета змагаліся за годнасць і галоўныя чалавечыя каштоўнасці.

«Габрэйскія паўстанцы, якія тут змагаліся, - гэта нашы агульныя героі, бо яны змагаліся за тое, што было важна тады, і навучылі нас, як трэба змагацца за тое, што з'яўляецца каштоўнасцю», - сказаў Міхаэль Шудрых.

Нагадаем, роўна 78 гадоў таму - 19 красавіка 1943 - успыхнула паўстанне ў Варшаўскім гета. Гэта было найбуйнейшае габрэйскія паўстанне супраць нацысцкай Германіі і першае гарадское паўстанне ў акупаванай Еўропе. Паўстанне ў Варшаўскім гета прадаўжалася да 16 траўня. Толькі нямногім з яго ўдзельнікаў удалося выйсці з нямецкага акружэння і перажыць вайну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках