19 красавiка 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Літвы: 805 беларусаў атрымалі дазвол на ўезд з гуманітарных прычын

МУС Літвы: 805 беларусаў атрымалі дазвол на ўезд з гуманітарных прычын
ФОТА: SVABODA.ORG

376 з іх ужо прыехалі.

З гуманітарных прычын у Літву дазволена прыехаць 805 грамадзянам Беларусі, паведаміла ў панядзелак Міністэрства ўнутраных спраў (МУС), піша delfi.lt.

376 з іх ужо прыехалі, а 133 папрасілі прытулку.

Такі дазвол міністра ўнутраных спраў выдаецца на падставе матываванай прапановы Міністэрства замежных спраў (МЗС) аб прыездзе замежніка ў Літву на падставе асаблівых гуманітарных прычынах, такіх, як склаліся палітычныя абставіны або іншыя пагрозы. Дазволы выдаюцца пацярпелым ад рэжыму і рэпрэсій ці тым грамадзянам Беларусі, актыўным прадстаўнікам апазіцыі, што зазнаюць пераслед.

Гэта выключэнне ўжываецца з 11 жніўня. Грамадзяне Беларусі, якія жадаюць прыехаць у Літву на падставе асаблівых гуманітарных прычын, павінны звяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі з нагоды выдачы шэнгенскай візы і падаць інфармацыю, якая пацвярджае наяўнасць адмысловых гуманітарных прычын. Шэнгенская віза дазваляе прыехаць на тэрыторыю Шэнгена і знаходзіцца на ёй цягам названага ў візе часу, але не больш за 90 дзён цягам усякага часовага адрэзка 180 дзён з даты першага прыезду на тэрыторыю дзяржаваў-удзельніц Шэнгенскага пагаднення.

Акрамя таго, грамадзяне Беларусі, калі яны зазнаюць пераслед або ўзнікае рэальная пагроза для іх бяспекі і здароўя, могуць прыехаць у Літву і звярнуцца з просьбай аб наданні прытулку. Замежнікі могуць падаць такую просьбу ў пункце памежнага кантролю, Службе аховы дзяржмяжы Літвы або Дэпартаменту міграцыі.

Пасля разгляду просьбы аб наданні прытулку прадстаўляецца адна з формаў прытулку - статус бежанца або дадатковая ахова, а таксама прадстаўляецца дазвол на жыхарства ў Літве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках