24 красавiка 2024, Серада, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў

43
ЗША аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў

Пра гэта заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

ЗША аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, заявіла пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Апублікаванае афіцыйнае паведамленне, піша tut.by.

Праз 45 дзён супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі павінна быць спыненае.

Санкцыі ўводзяцца з прычыны сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікаюць рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Раней санкцыі былі скасаваныя, але ў сакавіку 2021-га ЗША заявілі, што зноў запусцяць іх, і пазбегнуць гэтага рэжым можа, калі вызваліць палітвязняў і пойдзе на дыялог з народам.

Джулі Фішэр прабудзе з візітам у Вільні да канца тыдня.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках