25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Яраш: Расея рыхтуецца да ўварвання, але яна стане цвіком у труну імперыі

9
Дзмітрый Яраш: Расея рыхтуецца да ўварвання, але яна стане цвіком у труну імперыі

Украінскі палітык пракаментаваў сцягванне войскаў РФ да мяжы Украіны.

Сцягваючы да ўкраінскай мяжы свае войскі, РФ рыхтуецца да ўварвання ва Украіну. Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Обозревателю» выказаў былы лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш.

«Безумоўна, гэта будзе выкарыстоўвацца ў геапалітычных раскладах і ў перамовах Расеі з ЗША ці Еўразвязам. Зрэшты, я, як чалавек, які мае дачыненне да абароны дзяржавы, не хачу гадаць. Ёсць канкрэтныя факты. Зыходзячы з іх, мы павінны спадзявацца на лепшае, але рыхтавацца да горшага. Гэта значыць да ўварвання. Рабіць гэта павінна, перш за ўсё, вайскова-палітычнае кіраўніцтва дзяржавы», - адзначыў Яраш.

Ён не выключае, што ўварванне расейскіх акупантаў можа адбыцца праз паўгода-год.

«Азіяцкая «арда» ў нас на межах з 2014 года. Так, колькасць іх вар'іруецца час ад часу. І ў гэтым выпадку гэта, безумоўна, пагроза для Украіны. Я не сумняваюся, што яны рыхтуюцца і далей да ўварвання. Ці будзе яно? я не ўпэўнены. Можам толькі гадаць. Таму што гэта залежыць, перш за ўсё, ад таго, што дзеецца ў Пуціна ў галаве. Але я не сумняваюся ў тым, што цяпер нешта адбываецца - падрыхтоўка да ўварвання. Гэта ўварванне, дарэчы, можа адбыцца і не цяпер. Яно можа адбыцца праз паўгода, праз год. Але сцягвання і разгортванне войскаў яны адпрацоўваюць зараз на выдатна», - сказаў Яраш.

«Я перакананы, што гэта стане цвіком у труну Расейскай імперыі ў тым выглядзе, у якім яна існуе сёння. Бог міласэрны. Бог зробіць усё для таго, каб фактар імперыі расейскай больш не ўплываў на Украіну, не дэстабілізаваў, не карумпаваў нашу дзяржаву. І тады мы будзем жыць свабодным нармальным жыццём. Перамога будзе за намі пры любых раскладах. Пытанне толькі ў колькасці ахвяр. Як з таго боку, так і з нашай. Таму што гінуць будуць зноў лепшыя прадстаўнікі ўкраінскай нацыі. Але пры ўсім гэтым кроў герояў, якая пралітая ў барацьбе за незалежнасць, за свабоду, - яна ніколі не праліваецца дарма. Украіна будзе. І ўсё будзе - Украіна! - сказаў на заканчэнне экс-народны дэпутат.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках