28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хутка святы: Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі

1
Хутка святы: Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ

У дні красавіцкіх і травеньскіх святаў прызначаныя больш за 70 дадатковых цягнікоў.

У дні красавіцкіх і травеньскіх святаў Беларуская чыгунка прызначыла больш за 70 дадатковых цягнікоў, паведамілі ў прэс-цэнтры.

БЧ дадаткова прызначыла цягнікі ў злучэннях Менск-Берасце, бо прагназуе павелічэнне пасажырапатоку ў выходныя дні ў трэцяй дэкадзе красавіка.

23 і 30 красавіка дадаткова будзе курсаваць цягнік №753 Менск-Берасце (адпраўленне з Менска а 16.53, прыбыццё ў Берасце а 20.45).

25 красавіка прызначанае цягнік №630 Берасце-Менск (адпраўленне з Берасця а 18.32 і прыбыццё ў Менск а 23.51).

26 красавіка на маршруце - цягнік №629 Менск-Берасце (адпраўленне з Менска а 00.38 і прыбыццём у Берасці а 05.47).

На будучыя травеньскія святы і Радаўніцу з 2 да 11 траўня ўжо прызначана 69 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсаваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Менск-Берасце, Менск-Гомель, Менск-Віцебск, Менск-Горадня, Менск-Камунары, Менск-Пінск, Менск-Светлагорск, Віцебск-Берасце, Гомель-Віцебск, Гродна-Орша-Крычаў.

Акрамя таго, будзе павялічаная колькасць месцаў для праезду пасажыраў у цягніках №747/748, 710/709 Менск-Гомель 8, 10 і 11 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце БЧ, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама праз тэлефон 105.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках