24 красавiка 2024, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва партыі Мэркель вызначылася з кандыдатам у канцлеры Нямеччыны

4
Кіраўніцтва партыі Мэркель вызначылася з кандыдатам у канцлеры Нямеччыны

Дэбаты партыйнай рады доўжыліся цягам шасці гадзін і зацягнуліся да позняй ночы панядзелка.

Урад нямецкай кансерватыўнай партыі Хрысціянскай дэмакратычнай уніі (ХДУ) падтрымаў Арміна Лашэта як кандыдата ў канцлеры на парламенцкіх выбарах гэтага года.

Пра гэта паведамляе "Нямецкая хваля".

Дэбаты партыйнай рады доўжыліся цягам шасці гадзін і зацягнуліся да позняй ночы панядзелка. У выніку за Лашэта, які ўзначальвае партыю, прагаласавала большасць як (77,5%) рады партыі - 31 член. Ягоны апанент Маркус Зедэр атрымаў усяго 9 галасоў.

Галасаванне не з'яўляецца афіцыйнай пастановай аб вылучэнні кандыдата ад кансерватыўнага блока, да якога належыць ХДУ і баварская Хрысціянская сацыяльная унія (ХСУ) Зедэра. Аднак Зедэр раней заяўляў, што будзе паважаць пастанову партыйнай рады ХДУ.

"Гаворка ідзе пра найлепшыя адказы на надзённыя пытанні будучыні. І я гатовы балатавацца ад нашага імя", - сказаў Лашэт пасля галасавання рады.

Лашэт і Зедэр, прэм'ер-міністры дзвюх найбольш густанаселеных нямецкіх земляў, Паўночная Рэйн-Вестфалія і Баварыя, змагаліся за тое, каб стаць кандыдатам у канцлеры ад двух сястрынскіх партый.

Лашэт склікаў відэаканферэнцыю ў панядзелак увечары, каб неадкладна разгледзець пытанне аб кандыдатуры. Ён таксама запрасіў Зедэра, але яго апанент заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў панядзелак, што ён не жадае "ўмешвацца" ў працэс прыняцця пастаноў ХДУ, і паабяцаў, што не будзе "злавацца", калі партыя абярэ Лашэта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках