25 красавiка 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністарка Кая Калас: Эстонія цвёрдая як скала ў падтрымцы Украіны

Прэм'ер-міністарка Кая Калас: Эстонія цвёрдая як скала ў падтрымцы Украіны
КАЯ КАЛАС
ФОТА: KEN MÜRK/ERR

Краіна шчыльна супрацоўнічае з хаўруснікамі і партнёрамі, каб выкарыстаць усе патрэбныя захады для стрымлівання РФ.

Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас запэўніла, што эстонскі ўрад асуджае вайсковы ціск з боку Расеі і інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя супраць Украіны. Паводле ейных слоў, «Эстонія цвёрдая як скала ў падтрымцы суверэнітэту Украіны, яе еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі».

Пра гэта яна паведаміла на пасяджэнні ўрадавай камісіі аб бяспецы.

«Мы заклікаем Расею ўстрымацца ад усялякай эскалацыі напружання на Усходзе Украіны і ў Крыме, а таксама прытрымлівацца ўзятыя на сябе міжнародныя абавязанні, у тым ліку ў галіне кантролю ўзбраенняў. Эстонія шчыльна супрацоўнічае з хаўруснікамі і партнёрамі, каб выкарыстаць усе патрэбныя захады для стрымлівання Расеі», - заявіла Калас.

Галоўны камандзір УСУ Руслан Хомчак 30 сакавіка падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе сказаў, што Расея сцягвае да мяжы з Украінай вайсковыя сілы і сродкі.

Са звестак украінскай выведкі, Расея рыхтуе шырокамаштабныя правакацыі на ўсходзе Украіны. У МЗС Украіны заявілі, што цяперашняя эскалацыя з боку Расеі - самая маштабная за апошнія гады. Паводле звестак МЗС, Расея нарошчвае войскі ўздоўж ўкраінскай мяжы на трох кірунках - на паўночным усходзе Украіны, у Крыме і на Данбасе.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас перамоў з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным заклікаў яго знізіць напружанасць ля ўкраінскай мяжы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках