19 красавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія навукоўцы: Вакцына Pfizer часткова эфектыўная супраць індыйскага штаму з двайной мутацыяй

2
Ізраільскія навукоўцы: Вакцына Pfizer часткова эфектыўная супраць індыйскага штаму з двайной мутацыяй

Індыйскі варыянт COVID-19 выявілі на тэрыторыі ЗША, Вялікабрытаніі ды Ірландыі.

Вакцына Pfizer/BioNTech забяспечвае частковую абарону ад новага штаму каранавіруса з двайной мутацыяй, які быў упершыню выяўлены ў Індыі.

Да такой высновы прыйшлі ў Міністэрстве аховы здароўя Ізраіля, піша Reuters.

У Ізраілі зафіксавалі восем выпадкаў заражэння індыйскім варыянтам каранавіруса, з іх сем чалавек прыбылі з-за мяжы на мінулым тыдні.

«Відавочна, што вакцына Pfizer эфектыўная супраць яго [індыйскага варыянту з двайной мутацыяй], хай нават і з меншай эфектыўнасцю», - сказаў генеральны дырэктар Міністэрства аховы здароўя Ізраіля Хезі Леві.

У Ізраілі, дзе пражываюць 9,3 млн чалавек, цалкам вакцынаваныя амаль 81% дарослага насельніцтва. Колькасць выпадкаў інфікавання COVID-19 і шпіталізацыі значна скарацілася.

Індыйскі варыянт COVID-19, які выклікае занепакоенасць у навукоўцаў, выявілі на тэрыторыі ЗША, Вялікабрытаніі ды Ірландыі.

Брытанія ўключыла Індыю ў спіс краін, па вяртанні з якіх грамадзянам трэба прайсці абавязковы карантын.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках