29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: Беларусь - самая небяспечная краіна ў Еўропе для журналістаў

1
«Рэпарцёры без межаў»: Беларусь - самая небяспечная краіна ў Еўропе для журналістаў

У «Індэксе свабоды прэсы» наша краіна апусцілася на 158 месца.

Беларусь пагоршыла пазіцыі ў штогадовым «Індэксе свабоды прэсы», складзеным «Рэпарцёрамі без межаў». Арганізацыя назвала краіну самай небяспечнай у Еўропе для працы журналістаў.

Беларусь у рэйтынгу апусцілася на 158 месца. Журналісты ў Беларусі «зазнаюць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі праз спробы схаваць масавыя вулічныя пратэсты, якія сталі адказам на спрэчны вынік прэзідэнцкіх выбараў», паказана ў справаздачы. Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» паказвае, што выпадкі пераследу журналістаў у Беларусі пачашчаюцца, а пакаранні становяцца больш жорсткімі.

- Беларусь - самая небяспечная краіна ў Еўропе для супрацоўнікаў СМІ. Крытычна настроеныя журналісты і блогеры зазнаюць пагрозы, гвалт, а таксама арышты. Ёсць выпадкі адключэння інтэрнэту, блакавання вядучых навінавых сайтаў. Друкаваныя СМІ цэнзуруюцца, а доступ да інфармацыі абмежаваны. Пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году некалькі незалежных СМІ пераследуюцца з боку праваахоўных органаў, якія спрабуюць не дапусціць асвятлення масавых вулічных пратэстаў, - гаворыцца ў справаздачы аб краіне.

Складальнікі Індэкса фіксуюць таксама пагаршэнне доступу людзей да інфармацыі і рост перашкод для асвятлення навін у свеце. Журналістыка, якая, магчыма, з'яўляецца найлепшай вакцынай супраць віруса дэзінфармацыі, цалкам заблакаваная або сур'ёзна абцяжараная ў 73 краінах і абцяжарана яшчэ ў 59, якія агулам складаюць 73% з 180 ацэненых дзяржаў, паказваюць складальнікі рэйтынгу.

Першае месца ў рэйтынгу пяты год запар займае Нарвэгія, нягледзячы на тое, што мясцовыя СМІ паказвалі на адсутнасць доступу да афіцыйнай інфармацыі дзяржорганаў аб пандэміі. Фінляндыя захавала сваю пазіцыю на другім месцы, у той час як Швэцыя аднавіла сваё трэцяе месца ў рэйтынгу, які яна перш саступіла Даніі.

Толькі 12 з 180 краін Індэкса ствараюць спрыяльнае асяроддзе для працы журналістаў. Летась такіх краіны было 13. З іх ліку выйшла Нямеччына, дзе дзясяткі журналістаў «зазналі напады з боку прыхільнікаў экстрэмістаў і прыхільнікаў тэорыі змовы падчас акцый пратэсту супраць абмежаванняў пандэміі». Тым не менш сітуацыя ў Нямеччыне адзначана як «даволі добрая», як і ў ЗША.

У ліку краін з найгоршымі ўмовамі для СМІ застаецца Кітай (177 месца), які «працягвае падвышэнне цэнзуры, сачэнне і прапаганду ў інтэрнэце да беспрэцэдэнтнага ўзроўню». Следам ідуць Туркменістан, Паўночная Карэя і Эрытрэя. Арганізацыя паказвае, што гэтыя краіны захоўваюць абсалютны кантроль над усімі навінамі і інфармацыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках