18 красавiка 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска падарыла «фінэкспэрту» з інстаграма 7,5 тысяч рублёў

4
Беларуска падарыла «фінэкспэрту» з інстаграма 7,5 тысяч рублёў

Думала, што інвестуе ў крыптавалюту.

Жыхарка Наваполацка пералічыла «Фінансаваму экспэрту» амаль 8 тысяч рублёў - і ён знік. Распачатая крымінальная справа за махлярства ў вялікай суме, паведамляе СК.

50-гадовая жыхарка Наваполацка знайшла ў інстаграме карыстальніка пад нікам «Фінансавы экспэрт». На яго старонцы размяшчалася інфармацыя аб інвестыцыях у краптавалюту з атрыманнем адсоткаў.

Напярэдадні 8 сакавіка жанчына надумала зарабіць і напісала гэтаму чалавеку ў мэсэнджар.

Першы раз яна пералічыла незнаёмцу 352 рублі. На наступны дзень ён паведаміў, што ў яго «добрая навіна»: грошы вернуцца з адсоткамі. У той жа дзень на рахунак жанчыны паступіла 467 рублёў.

Жанчына паверыла, што можна так зарабіць і перавяла яшчэ 7650 рублёў. Пасля гэтага незнаёмец перастаў выходзіць на сувязь.

За два дні жанчына перавяла «фінэкспэрту» 8 002 рубля.

На ўгодах з ім яна страціла 7 535 рублёў.

Зразумеўшы, што стала ахвярай падману, жыхарка Наваполацка звярнулася ў міліцыю.

Распачатая крымінальная справа за махлярства ў вялікай суме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках