19 красавiка 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыі Грузіі падпісалі план выхаду з палітычнага крызісу, прапанаваны ЕЗ

Партыі Грузіі падпісалі план выхаду з палітычнага крызісу, прапанаваны ЕЗ

Падпісанне дакумента адбылося ў рэзідэнцыі прэзідэнта краіны.

Палітычныя партыі Грузіі падпісалі пагадненне аб выхадзе з крызісу, прадэманстраванае прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем.

Падпісанне дакумента адбылося ў рэзідэнцыі прэзідэнта Грузіі, Мішэль браў удзел у цырымоніі праз відэасувязь.

"Віншую палітычных лідараў з падпісаннем пагаднення аб выхадзе з крызісу. Вы ставіце інтарэсы людзей на першае месца і дазваляеце дэмакратыі трыумфаваць. Дзякуй прэзідэнту Саламэ Зурабішвілі і ўсім сторанам", - напісаў Мішэль у Twitter.

Як паведамляе "Радыё Свабода", дакумент падпісалі спікер парламента Грузіі Арчыл Талаквадзе і чалец кіроўнай партыі "Грузінская мара" Шалва Папуашвілі, лідары партыі "Лело" Мамука Хазарадзе і Бадры Джапарыдзэ, лідар партыі "Грамадзяне" Алека Элісашвілі, лідвр партыі "Гірчы" Вахтанг Мегрэлішвілі, лідвр партыі "Гірчы - Больш свабоды" Зураб Джапарыдзэ, лідвр "Стратэгіі Агмашэнебэлі" Георгій Вашадзэ, лідар Рэспубліканскай партыі Хатуна Самнідзэ, у якасці індывідуальных дэпутатаў парламента - Саломэ Самадашвілі і Давід Бакрадзэ.

Напярэдадні Мішэль прапанаваў уладам Грузіі і апазіцыі новы план развязання палітычнага крызісу. Ён прадугледжвае вызваленне з-за кратаў лідара апазіцыі Нікі Мелія і суўладальніка тэлеканала "Мтавары" Георгія Руруа; правядзенне сістэмных выбарчых змен; рэформы ў сферы правасуддзя; пераразмеркаванне паўнамоцтваў у парламенце.

У дакуменце пазначана, што датэрміновыя парламенцкія выбары пройдуць у Грузіі ў 2022 годзе - калі на восеньскіх выбарах у мясцовыя органы ўлады "Грузінская мара" не здолее набраць 43% галасоў. Апазіцыйныя партыі, якія падпішуць дакумент, павінны спыніць байкот парламента.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках