28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: Кітай і Расея адыгралі значную ролю ў распаўсюдзе тэорыі змовы ў ЗША

2
The Independent: Кітай і Расея адыгралі значную ролю ў распаўсюдзе тэорыі змовы ў ЗША

Яе прыхільнікі бралі актыўны ўдзел у штурме Капітолію.

«Кітай і Расея ўваходзяць у лік замежных гульцоў, якія распаўсюджваюць у ЗША онлайн-дэзінфармацыю, заснаваную на тэорыях змовы QAnon, гаворыцца ў новым дакладзе, апублікаваным у панядзелак», - паведамляе The Independent (пераклад - inopressa.ru).

«Згодна з аналізам, праведзеным The Soufan Center, даследчай фірмай з Нью-Ёрка, якая спецыялізуецца на пагрозах для нацыянальнай бяспекі, ідэі QAnon уяўляюць сабой рост пагрозы ўнутранага тэрарызму. У дакладзе сцвярджаецца, што міжнародныя праціўнікі імкнуцца і далей сеяць сацыяльныя рознагалоссі і расколы сярод амерыканцаў і кампраметаваць легітымныя палітычныя працэсы, заахвочваючы распаўсюджванне гэтых тэорый ў інтэрнэце», - гаворыцца ў артыкуле.

«У аснове тэорый змовы QAnon ляжыць перакананне, што высокапастаўленыя дэмакраты і зоркі Галівуду з'яўляюцца часткай культу, які ўключае паяданне дзяцей, пакланенне сатане і сэкс-гандаль, якім кіруе ўрад ЗША, - адзначае The Independent. - У дакладзе паказана, як тэорыі змовы QAnon спрыяюць «працэсу радыкалізацыі і гвалту, падобнага таму, які падсілкоўвае іншыя гвалтоўныя экстрэмісцкія рухі». Аўтары дакладу паказваюць на падабенства з некаторымі ідэямі, якія стварылі спрыяльнае асяроддзе для «Аль-Каіды» і ІДіЛ.

«Паколькі рух QAnon прадаўжае развівацца, папярэджвае даклад, у яго ёсць патэнцыял «выкарыстоўваць шырока распаўсюджаныя грамадскія незадаволенасці для падбухторвання да новых актаў гвалту ў будучыні», - паведамляецца ў дакладзе.

(...) «Даследаванне было праведзенае супольна з кампаніяй Limbik, якая выкарыстоўвае ВІ і прагнознае мадэляванне для аналізу і процідзеяння выкарыстанню інфармацыі ў якасці зброі ў інтэрнэце».

«У дакладзе таксама адзначаецца, што рух QAnon атрымаў падтрымку дзякуючы «інтэнсіўным дзеянням для ўзмацнення» з боку мноства вонкавых удзельнікаў. «Нашы збор і аналіз звестак паказалі, што праціўнікі Амерыкі выкарыстоўваюць QAnon у якасці зброі», - кажа Зак Швіцкі, заснавальнік Limbik. «Гульцы з Расеі, Кітая, Ірана і Савудаўскай Арабіі - усе ўступілі ў барацьбу, узмацняючы мэсэджы QAnon, хутчэй за ўсё, як сродак пасеяць далейшыя рознагалоссі і раскол сярод амерыканскага насельніцтва», - зазначае ён.

«Амаль пятая частка з 166 820 допісаў у Facebook, звязаных з QAnon, у перыяд са студзеня 2020 года да канца лютага 2021 года была адпраўленая з-за межаў ЗША, канстатуе даклад. Паводле дакладу, цягам большай часткі мінулага года ў гэтай прасторы дамінавала Расея, што несла адказнасць за 44% замежнага кантэнту QAnon на платформе, - паведамляецца ў публікацыі. - Аднак у 2021 годзе Расею абагналі іншыя гульцы: у студзені і лютым 58% такога кантэнту паступала з Кітая.

«Загадкавы Q пачаў рабіць допісы ў інтэрнэце ў 2017 годзе з дзікімі прагнозамі, якія атрымалі распаўсюд у некаторых частках інтэрнэту. Ён, як нібыта мяркуецца, з'яўляецца высокапастаўленым супрацоўнікам выведкі з вышэйшым узроўнем допуску да сістэмы бяспекі, і ў многіх паведамленнях Дональд Трамп згадваецца як месіянская постаць, якая змагаўся з тымі, хто таемна кантралюе ўрад ЗША, - апавядае выданне. - У дакументальным фільме HBO, выпушчаным у сакавіку, Q: Into the Storm, мяркуецца, што асоба Q - гэта дуэт бацькі і сына Джэймса і Рона Уоткінсаў, адказных за вядзенне дошак аб'яваў 8chan або 8kun. Малодшы Уоткінс, здаецца, амаль што прызнае, што Q - гэта ён».

«З моманту заканчэння прэзідэнцтва Трампа Q захоўваў маўчанне, прымушаючы паслядоўнікаў змовы пераасэнсоўваць папярэднія допісы і падганяць іх пад цяперашнія падзеі - зусім нядаўна ім стала дзікая заява аб тым, што грузавы карабель, які сеў на мель у Суэцкім канале, выкарыстоўваўся для перавозкі дзяцей».

«Нягледзячы на гэтыя дзікія гісторыі, нядаўняе апытанне, праведзенае Limbik, паказала, што прыкладна 20% рэспандэнтаў ідэнтыфікуюць сябе як прыхільнікаў QAnon, а яшчэ большая частка падтрымлівае адзін ці некалькі наратываў QAnon, уключаючы абвінавачванні ў махлярстве на выбарах і падазрэнні аб рэальнасці Covid-19», - паказвае The Independent. (...)

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках