24 красавiка 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаліся затрымкі пенсій і дапамог

20
У Беларусі пачаліся затрымкі пенсій і дапамог

Ёсць тыя, хто і зусім яшчэ не атрымаў грошы.

Некаторым беларусам у красавіку пазней звычайнага выплацілі пенсіі і дапамогі, піша tut.by. Ёсць тыя, хто і зусім яшчэ не атрымаў грошы, хоць звычайна яны прыходзяць 16-18 чысла. Прычым затрымка адбылася не ў кліентаў нейкага аднаго банка, як гэта часам бывае - ФСАН грошы перавёў, але банк замарудзіўся. Грошы прыйшлі пазней ці яшчэ не прыйшлі тым, хто абслугоўваецца ў розных банках.

Пазней чым звычайна ў гэтым месяцы атрымалі грошы мамы, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і людзі з інваліднасцю.

- У мяне дзіця з інваліднасцю. Я атрымліваю тры тыпы выплат - пенсію на дзіця, дапамогу па доглядзе плюс даплату ад Менскага гарвыканкама і дапамогу асобным катэгорыям грамадзян, то бок, сем'ям, якія маюць дзіцяці з інваліднасцю да 18 гадоў, - распавядае наша чытачка. - Апошні тэрмін усіх выплат - 20 дзень месяца. Да новага года плацілі заўсёды раней - 16-17. Ужо некалькі месяцаў як сталі плаціць у апошнія дні. Пенсія і дапамога па догляду ў гэтым месяцы пакуль не прыйшлі на картку. Спадзяюся, пералічаць сёння. А апошняя дапамога (асобным катэгорыям грамадзян) прыйшла ўчора. Гэта пры тым, што першыя дзве дапамогі мне плаціць Менск, бо ў дзіцяці менская прапіска, а апошнюю плаціць Бабруйск, бо я там прапісаная.

- Я атрымліваю пенсію па інваліднасці 3 групы. У гэтым месяцы яе дагэтуль няма, хоць звычайна 17 чысла прыходзіць на картку, - паведаміў нам яшчэ адзін чытач.

Таксама на затрымку выплат скардзяцца і пенсіянеры.

- Мая мама разлічвала атрымаць пенсію яшчэ ў канцы мінулага тыдня, але грошы прыйшлі толькі ўчора ўвечары. Разумею, што фіксаванай даты атрымання няма і ўсё ў рамках закона, але звычайна грошы прыходзяць не 19 чысла, а на некалькі дзён раней, - распавядае мянчанка Марына. - дапамогу па доглядзе за дзіцем атрымліваю 17-18 звычайна. А гэтым разам яшчэ дагэтыль не атрымала. Абяцаюць даць сёння ўвечары, або заўтра.

Такіх паведамленняў за сёння журналістам паступіла блізу 30.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках