18 красавiка 2024, Чацвер, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія можа запатрабаваць ад Расеі кампенсацыю за шкоду ад выбуху на складзе боепрыпасаў

2
Чэхія можа запатрабаваць ад Расеі кампенсацыю за шкоду ад выбуху на складзе боепрыпасаў
ФОТА: AP

Шкода склала дзясяткі мільёнаў еўраў.

Прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш не выключыў, што можа запатрабаваць ад РФ кампенсацыю за шкоду ад выбуху на складзе боепрыпасаў у 2014 годзе, паведамляе Associated Press. «Бабіш сказаў, што ягоны ўрад думае над тым, каб запатрабаваць ад расейскага боку кампенсацыю за шкоду», - піша «Інтэрфакс».

Са свайго боку, чэшскае радыё адзначае, што гэтая шкода склала дзясяткі мільёнаў еўраў.

Улады Чэхіі 17 красавіка паведамілі аб высылцы 18 расейскіх дыпламатаў. Паводле версіі Прагі, гаворка ідзе пра супрацоўнікаў выведкі, якія працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём. Чэшскія ўлады пайшлі на такі крок, бо, паводле іх версіі, расейскія спецслужбы выявіліся датычнымі да выбуху склада боепрыпасаў ў чэшскім населеным пункце Врбетыцэ ў 2014 годзе. Тады загінулі два чалавекі.

МЗС РФ абвясціла ў адказ 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Маскве «персонамі нон-грата».

Таксама чэшская паліцыя паведаміла, што абвясціла ў вышук двух грамадзян РФ Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. У Празе мяркуюць, што яны маюць дачыненне да гэтай справы. Чэшскія следчыя пацвердзілі, што гаворка ідзе пра тых жа людзей, каго ў Вялікай Брытаніі ў 2018 годзе абвінавацілі ў датычнасці да атручвання ў Солсберы былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках