25 красавiка 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стала лідаркай у імпарце аўтамабіляў расейскай вытворчасці

6
Беларусь стала лідаркай у імпарце аўтамабіляў расейскай вытворчасці

Агулам 2020-ы стаўся правальным з пункту гледжання экспарту сабраных у Расеі машын.

Больш за ўсё новых аўтамабіляў расейскай вытворчасці за 2020 год было экспартавана ў Беларусь, паведамляе drom.ru са спасылкай на статыстыку Расейскага экспартнага цэнтра (РЭЦ).

З агульнай колькасці 80 тысяч адзінак 34 608 пастаўлена ў Беларусь, на другім месцы Казахстан, з паказчыкам 23 466 аўтамабіляў.

На трэцім месцы з вялізным адрывам знаходзіцца Узбекістан, куды паставілі 5078 машын, сабраных на расейскіх заводах.

Амаль уся першая дзясятка імпарцёраў умоўна расейскіх аўтамабіляў прадэманстраваная краінамі СНД: у топ, акрамя названых, увайшлі Азербайджан, Арменія, Украіна, Туркменія і Кіргізія. Але ёсць і выключэнні: сёмы радок спісу займае В'етнам (1135 машын), а восьмы - Нямеччына (955).

Агулам расейскія аўтамабілі былі завезеныя ў 93 краіны. Па аднаму аўто набылі Кувейт, Эфіопія, Нарвегія і Чарнагорыя.

Агулам 2020-ы стаўся правальным з пункту гледжання экспарту сабраных у Расеі аўтамабіляў, адзначае выданне. Паводле звестак Федэральнай мытнай службы (ФМС), вываз новых легкавікоў абрынуўся на 41,2%, да 65 тысяч штук. Экспарт грузавікоў летась скараціўся на 17,7% і склаў 12,2 тысячы машын.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках