19 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулеба прапанаваў Блінкену тры крокі для стрымлівання Расеі

11
Кулеба прапанаваў Блінкену тры крокі для стрымлівання Расеі
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

Кіраўнік МЗС Украіны агучыў дзяржсакратару ЗША патрэбы ўкраінскага войска.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба агучыў патрэбы ўкраінскага войска і сектара абароны ў ходзе размовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, паведамляе zn.ua.

«Я падзяліўся з ім некаторымі вельмі канкрэтнымі і тэрміновымі патрэбамі ўкраінскага войска і сектара абароны. У мяне няма ніякіх сведчанняў таго, што Злучаныя Штаты не лічаць, што варта дапамагаць Украіне, але, вядома, усё залежыць ад дэталяў і далейшых паводзін Расеі ў гэтых абставінах», - распавёў Кулеба.

Таксама Кулеба назваў тры крокі, якія Украіна прапануе зрабіць прама цяпер, каб спыніць эскалацыю з боку Расеі.

«Мы заклікаем нашых сяброў і партнёраў быць гучнымі ў падтрымцы Украіны не толькі ў камунікацыях з Украінай, але нават больш важна - у іх прамых двухбаковых камунікацыях з Расеяй. Масква павінна чуць з кожнага кута, што Украіна не будзе самотная. Масква павінна чуць з кожнага кута, што не два бакі - Украіна і Расея - нясуць адказнасць за эскалацыю, а толькі Масква робіць значнае нарошчванне войскаў, толькі Масква вядзе да эскалацыі сітуацыі», - сказаў ён.

Міністр адзначыў, што кошт прадухілення далейшай эскалацыі заўсёды будзе ніжэйшы, чым кошт яе спынення. «І я спадзяюся, што нашы сябры і партнёры разумеюць гэта. Нашмат больш эфектыўна даць Маскве выразна зразумець, што новая стадыя агрэсіі будзе мець цяжкія наступствы для Расеі: міжнародную ізаляцыю і балючыя эканамічныя санкцыі», - указаў кіраўнік МЗС Украіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках