20 красавiка 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя Байдэна падтрымала стварэнне 51-га штата ЗША

18
Адміністрацыя Байдэна падтрымала стварэнне 51-га штата ЗША
ДЖОЗАФ БАЙДЭН
ФОТА: AP PHOTO/M. ROURKE

Апошні раз новыя штаты з'явіліся ў ЗША ў 1959 годзе.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна афіцыйна падтрымала пераўтварэнне федэральнай акругі Калумбія ў 51-ы штат.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на The Washington Times.

«Занадта доўга звыш 700 000 жыхароў Вашынгтона, акруга Калумбія, былі пазбаўленыя паўнавартаснага прадстаўніцтва ў Кангрэсе ЗША», - гаворыцца ў заяве Упраўлення бюджэтам і адміністрацыйнай палітыкі.

Падкантрольная дэмакратам Палата прадстаўнікоў на гэтым тыдні павінна прагаласаваць за заканадаўства, якое прадугледжвае, што акруга Калумбіі атрымае аднаго прадстаўніка ў Палаце і двух сенатараў у Сенаце ЗША.

Новая адміністрацыйная адзінка будзе пераназваная ў штат Вашынгтон, Садружнасць Дугласа, у гонар амерыканскай іконы грамадзянскіх правоў Фрэдэрыка Дугласа. Федэральныя будынкі застануцца па-за тэрыторыяй новага штата.

Летась Палата прадстаўнікоў таксама прыняла заканадаўства аб тым, каб зрабіць акругу Калумбія штатам, але пастанову не падтрымаў Сенат, тады падкантрольны рэспубліканцам.

Рэспубліканцы супраць гэтага кроку, заяўляючы, што гэта не больш чым спроба ўмацаваць ўладу дэмакратаў у Кангрэсе, пашырыўшы іх прадстаўніцтва.

У акрузе Калумбія пражывае больш жыхароў, чым у штатах Вермонт і Ваёмінг, а яго жыхары плацяць больш федэральных падаткаў, чым у іншых 22 штатах.

Апошні раз новыя штаты з'явіліся ў ЗША ў 1959 годзе, калі гэты статус атрымалі Аляска, стаўшы 49-м штатам, і Гаваі (50-ы штат).

У акругу Калумбія ўваходзяць амерыканская сталіца Вашынгтон, а таксама Джорджтаўн і графства Вашынгтон. Акруга была створаная разам з горадам для таго, каб сталіца ЗША не падпарадкоўвалася ніводнаму штату.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках