19 красавiка 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы паскараюць тэмпы вакцынацыі ад каранавіруса

У Польшчы паскараюць тэмпы вакцынацыі ад каранавіруса

З 10 траўня прышчапіцца ад COVID-19 змогуць усе ахвочыя.

У Польшчы паскараюць тэмпы вакцынацыі. Урад плануе арганізаваць працэсы такім чынам, каб да канца жніўня 2021 года ў Польшчы атрымалі вакцыну ўсе ахвотныя. Ужо з 10 траўня 2021, са слоў уладаў, жыхары краіны змогуць атрымаць электроннае накіраванне і запісацца на вакцынацыю.

Як перадае 24 канал са спасылкай на inpoland.net.pl, опцыя даступная для дарослага насельніцтва. Гэта значыць, запісвацца ў рэжыме онлайн на прышчэпкі могуць толькі тыя асобы, якім ужо споўнілася 18 гадоў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі 19 красавіка 2021 года падчас адкрыцця супольнага пункта вакцынацыі ў Легніцы, што ў Ніжняй Сілезіі.

"Мы хочам зрабіць так, каб да 10 траўня кожны грамадзянін старэйшы за 18 гадоў, мог атрымаць электроннае накіраванне і запісацца на вакцынацыю", - адзначыў палітык.

Ён дадаў, што неўзабаве ў кожным ваяводстве Польшчы будзе створаны адмысловы пункт для вакцынацыі, а з цягам часу іх колькасць будзе павялічвацца. Усяго ў краіне плануюць адкрыць больш за 600 пунктаў універсальнай вакцынацыі.

Нагадваем, што цяпер у Польшчы даступныя такія вакцыны: BioNTech/Pfizer, Moderna і АstraZeneca.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках