25 красавiка 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пераварот?

181
У Менску пераварот?

Анамальная актыўнасць сілавікоў ў сталіцы Беларусі.

З самай раніцы жыхары Менска дзеляцца са СМІ фатаграфіямі і відэа: у горадзе заўважаныя вялікія калоны тэхнікі сілавікоў і самі сілавікі са шчытамі. Паведамляецца, што ў Міністэрства абароны з'язджаюцца людзі ў форме і ў цывільным. Аўтобусы, аўтамабілі загароды, машыны з калючым дротам, штабныя легкавушкі ідуць няспыннай плынню.

Падпісчыкі незалежных тэлеграм-каналаў пакідаюць наступныя паведамленні:

«Побач з Акадэміяй МУС заўважылі дзясяткі людзей са шчытамі».

«Толькі што калона з 6 доўгіх аўтобусаў прайшла ў бок Уручча ад Акадэміі МУС, усе пасажыры ў баявых камплектах, вокны шмат дзе завешаныя».

«Сёння а 9 гадзіне вялікая калон ехала з Маякоўскага на ўнутранае кола МКАД. Грузавыя аўтамабілі і аўтобусы з жаўнерамі і меншыя аўтамабілі».

«Аўтобусы з залепленымі вокнамі ля Акадэміі на Філімонава».

«Па трасе Мінск-Маладзечна таксама калона вайсковых машын, міліцыі, прычэпы з калючым дротам».

«У Міністэрства абароны з'язджаюцца людзі ў форме і ў цывільным: «Бесперапынная плынь службовых аўтамабіляў».

Людзі задаюцца пытаннем: у Менску адбываецца пераварот?

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках