24 красавiка 2024, Серада, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самым маленькім горадзе Беларусі з'явіўся цікавы мурал

6
У самым маленькім горадзе Беларусі з'явіўся цікавы мурал
ФОТА: ЯЎГЕН САСЮРА, PTUSHKI.ORG

Фотафакт.

У Дзісне, самым маленькім горадзе Беларусі, з'явіўся, бадай, самы вялікі ў краіне партрэт знакамітага мастака Язэпа Драздовіча (1888-1954). Яго можна знайсці на доме на адрасе Юбілейная, 27, піша «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Эскіз графіці стварыў стрыт-артэрыю Алесь Kontra, а распісаў мур ягоны калега Яўген Сасюра. Гэта не першая іх праца ў раёне: у мінулым годзе Алесь Kontra стварыў у Мёрах стылізаваны дыван, на якім можна ўбачыць 10 славутасцяў раёна. У вёсцы Пераброддзе ён распісаў краму фірмовым патэрнам Мёршчыны, а будынак былой піларамы - прыродна-бытавым сюжэтам у стылі падвойнага ткацтва.

Гэтыя працы з'явіліся ў рамках праекта, які рэалізуецца Мёрскім райвыканкамам, грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу.

ФОТА: ЯЎГЕН САСЮРА, PTUSHKI.ORG

- Каб распрацаваць канцэпцыю графіці, я пачаў шукаць матэрыялы аб гісторыі Дзісеншчыне, - распавёў Алесь. - Было шмат ідэй, але самай лепшай падалася канцэпцыя увекавечыць Драздовіча, які пачаў вучобу менавіта ў Дзісенскай гімназіі і ступіў тут на шлях мастака, робячы замалёўкі мясцовых пейзажаў. Язэп Драздовіч шмат падарожнічаў, але часта вяртаўся сюды. Ён тут не толькі маляваў графічныя пейзажы з натуры, але і запісваў для слоўнікаў народную лексіку краю, фальклор, склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». На эскіз я дадаў некалькі нябесных аб'ектаў з базавай астраноміі - навукі, якая паўплывала на Драздовіча. Пейзаж на эскізе - рукі Драздовіча, гэта яго родны засценак Пунькі, дзе ён нарадзіўся і жыў у дзяцінстве.

- Паколькі подпіс я паставіў у самым канцы, мінакі часта пыталіся, каго гэта я малюю, - распавёў Яўген Сасюра. - Большасць не ведалі, хто такі Драздовіч. Але некалькі чалавек яго пазналі. Адна бабуля нават распавяла, што бачыла ў дзяцінстве, як ён распісваў нейкія тканіны, і падрабязна апісвала, як ён выглядаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках