24 красавiка 2024, Серада, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Прагляд выявы свайго твару прыносіць задавальненне

3
Навукоўцы: Прагляд выявы свайго твару прыносіць задавальненне
ФОТА: GETTYIMAGES

А вось твары незнаёмых людзей могуць выклікаць эмоцыю страху.

Праца апублікаваная ў Cerebral Cortex. Вядома, што выява свайго твару важная для чалавека, бо мае дачыненне да ўласнай значнасці і самасвядомасці. Інфармацыя аб сваім твары апрацоўваецца ў мозгу дакладней і хутчэй, чым інфармацыя пра твары іншых людзей. Гэты эфект узнікае і са знаёмымі тварамі сяброў або сваякоў, піша Naked science.

Навукоўцы з Універсітэта Осакі высветлілі: калі людзі бачаць выяву свайго твару, яны атрымліваюць задавальненне, нават калі ў той момант не ўсведамляюць, што глядзяць менавіта на свой твар. Пры дапамозе МРТ ім удалося высветліць: калі чалавек свядома ці несвядома бачыць свой твар, актывуюцца лобная і скронева-цемянная вобласці мозгу, а таксама структуры картыкальнай сярэдняй лініі. То бок, людзі лепш пазнаюць свой твар у параўнанні з тварамі іншых людзей, нават калі гэтая інфармацыя перадаецца несвядома.

Аўтары даследавання таксама выявілі, што пры праглядзе ўласнага твару (у тым ліку калі гэта адбываецца несвядома) актывуецца вентральная тэгментальная вобласць, якая ўважаецца за цэнтральны кампанент шляху дафамінавага ўзнагароджання. І гэтая зона актывавалася мацней, калі даследчыкі змянялі твар пры дапамозе адмысловага «фільтра прыгажосці», які павялічвае вочы і паменшае падбародак.

Праўда, пры моцных мадыфікацыях замест дафамінавай зоны актывавалася зона страху. Яна ж была задзейнічаная падчас прагляду выяваў твараў іншых людзей, невядомых чалавеку. Гэта выклікала актывацыю міндалепадобнага цела, якое адыгрывае ключавую ролю ў фармаванні эмоцый, зрэшты, страху.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках