20 красавiка 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ПАРЕ прынялі жорсткі даклад аб сітуацыі ў Беларусі

20
У ПАРЕ прынялі жорсткі даклад аб сітуацыі ў Беларусі
ФОТА: COUNCIL OF EUROPE/CANDICE IMBERT

Міжнародная супольнасць заклікала зрабіць усё, каб памагатыя рэжыму не засталіся беспакаранымі.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы на пасяджэнні 21 красавіка разгледзела і зацвердзіла жорсткі даклад аб сітуацыі ў Беларусі, паведаміў сайту Charter97.org чалец украінскай дэлегацыі ў ПАРЕ, народны дэпутат фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» Аляксей Ганчарэнка. Ён завецца «Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі патрабуюць міжнароднага расследавання». Аўтар дакладу французскі дэпутат Аляксандра Луі.

Як распавёў Аляксей Ганчарэнка, да дакладу былі прыцягнутыя ягоныя праўкі, якія прапануюць некалькі дзейсных шляхоў развязання праблемы ў сітуацыі ў Беларусі:

Пастанова стварыць на базе Рады Еўропы стала дзейны орган, які будзе сачыць за сітуацыяй у Беларусі, у першую чаргу, у сферы абароны правоў чалавека. Яшчэ ў студзені падчас зімовай сэсіі ПАРЕ Ганчарэнка звяртаўся з такой прапановай да міністра замежных спраў і старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы Гайка Мааса і Генеральнага сакратара Рады Еўропы Марыі Пейчынавіч-Бурыч з гэтай прапановай. Тады яны падтрымалі ягоную ініцыятыву.

Правядзенне новых дэмакратычных выбараў у Беларусі сёлета.

Яшчэ адна важная папраўка - пра тое, што эканамічнае, фінансавае і палітычнае супрацоўніцтва з Беларуссю павінна залежаць ад неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў і спынення рэпрэсій.

У дакладзе таксама проста гаворыцца, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе сілай утрымаць уладу, нягледзячы на відавочнае нежаданне ягонага праўлення значнай часткай насельніцтва Беларусі. Лукашэнка прадаўжае парушаць правы чалавека ў краіне і не збіраецца дэмакратычна развязваць узніклыя праблемы. Сярод самых сур'ёзных парушэнняў, указаных у дакладзе, з'яўляюцца:

- парушэнне права на свабодныя выбары ўсяго беларускага народа,

- парушэнне свабоды слова;

- парушэнне права на справядлівы судовы разгляд;

- парушэнні, звязаныя з катаваннямі і бесчалавечным стаўленнем, якое прыніжае гонар і годнасць.

Сярод іншага ў дакладзе гаворыцца пра тое, што найважнейшым прыярытэтам Рады Еўропы павінна стаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Таксама ў дакладзе адзначаецца, што эфектыўнымі метадам для барацьбы з рэжымам Лукашэнкі павінна быць укараненне беларускага «спісу Магніцкага». Для разгляду пытання трэба прыцягваць і міжнародныя механізмы ў выглядзе «каардынацыйнай платформы», распрацаванай у Еўрапейскім парламенце, якая будзе збіраць, аналізаваць і ацэньваць інфармацыю аб Беларусі з удзелам экспэртаў і міжнародных удзельнікаў, да якіх павінны ўваходзіць Еўрапейскі парламент, Рада Еўропы, АБСЕ і кампетэнтныя спецыяльныя дакладчыкі ААН.

Міжнародная супольнасць павінна зрабіць усё, каб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі не заставаліся беспакаранымі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках