24 красавiка 2024, Серада, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кішынёве заявілі, што малдаўскі пашпарт супрацоўніка ГРУ «Пятрова» быў падробленым

3
У Кішынёве заявілі, што малдаўскі пашпарт супрацоўніка ГРУ «Пятрова» быў падробленым

Расейскія спецслужбы выкарыстоўвалі пратэрмінаваны пашпарт.

Малдаўскі пашпарт супрацоўніка ГРУ Аляксандра Мішкіна, які ўдзельнічаў у хімічнай атацы ў Солсберы ў 2018 годзе і падрыве складоў са зброяй у Чэхіі ў 2014 годзе, з'яўляецца падробленым.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала Prime распавёў в.а. прэм'ер-міністра Малдовы Аўрэліё Чокай, паведамляе «Новое время».

З ягоных слоў, для прыкрыцця Мішкіна, якога пасля замаху на былога расейскага агента Сяргея Скрыпаля ведаюць таксама як «Аляксандра Пятрова», ГРУ выкарыстоўвала сапраўдны малдаўскі пашпарт з пратэрмінаваным дзеяннем.

«Была прылепленая новая фатаграфія, імя «Мікалай Попа» было напісанае зверху імя грамадзяніна, якому раней належаў дакумент», - растлумачыў Чокай.

ФОТА: BELLINGCAT

Аб выкарыстанні Мішкіным малдаўскага пашпарта падчас паездкі ў Чэхію ў 2014 годзе стала вядома пасля выкрыцця датычнасці ГРУ да выбухаў на складах у Врбетыцэ.

Яшчэ адным удзельнікам гэтай дыверсіі быў Анатоль Чапіга (Руслан Башыраў), які таксама браў удзел у атручванні Скрыпаля.

Ён заехаў на тэрыторыю Чэхіі з пашпартам грамадзяніна Таджыкістана на імя «Руслана Табарава».

Паводле звестак Bellingcat і The Insider, кіраваў дыверсійнай аперацыяй у Врбетыцэ генерал Андрэй Авяр'янаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках