24 красавiка 2024, Серада, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн заклікаў да ўзаемнага прызнання паміж Сербіяй і Косавам

2
Байдэн заклікаў да ўзаемнага прызнання паміж Сербіяй і Косавам
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: REUTERS

Прышціне гэта неабходна для поўнай інтэграцыі ў еўраатлантычныя інстытуты.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн заклікаў Сербію і Косава да нармалізацыі стасункаў і ўзаемнага прызнання.

Пра гэта гаворыцца ў яго лісце новаму прэзідэнту Косава Вьесе Асмані, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Euractiv.

«Злучаныя Штаты будуць прадаўжаць падтрымліваць намаганні для забеспячэння трывалага міру праз прадуктыўны дыялог паміж Косавам і Сербіяй і, у канчатковым выніку, усёабдымнага пагаднення аб нармалізацыі, якое, як мы думаем, павінна быць засяроджанае на ўзаемным прызнанні», - заявіў Байдэн.

З ягоных слоў, нармалізацыя стасункаў з Сербіяй неабходная Косаву для рэалізацыі свайго патэнцыялу і поўнай інтэграцыі ў еўраатлантычныя інстытуты.

Прэзідэнт ЗША сказаў, што з нецярпеннем чакае магчымасці працаваць з Асмані «над агульнымі прыярытэтамі для Косава, уключаючы ўмацаванне вяршэнства закона; барацьбу з карупцыяй; абарону правоў этнічных і рэлігійных меншасцяў; аднаўленне пасля пандэміі COVID-19; садзейнічанне эканамічнаму развіццю; і бяспеку ўстойлівай энэргетычнай будучыні».

Байдэн ужо пісаў Асмані ў лютым, у 13-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Косава, і прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу, каб павіншаваць яго з Днём дзяржаўнасці. У абодвух лістах ён заклікаў да дасягнення ўсёабдымнага пагаднення, якое павінна прывесці да ўзаемнага прызнання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках