25 красавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея высылае дзесяць амерыканскіх дыпламатаў

9
Расея высылае дзесяць амерыканскіх дыпламатаў

Дыпламаты павінны пакінуць гэтую краіну да 21 траўня.

Міністэрства замежных спраў Расеі паведаміла, што намесніку амбасадара ЗША Барту Горману ўручылі ноту аб абвяшчэнні персонамі нон-грата 10 супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Маскве, паведамляе «Новая газета».

«Гэты захад уяўляе сабой «люстраны» адказ на варожыя дзеянні амерыканскага боку супраць шэрагу супрацоўнікаў расейскага Пасольства ў Вашынгтоне і Генеральнага консульства Расеі ў Нью-Ёрку, беспадстаўна абвешчаных «persona non grata»», - паведамілі ў МЗС.

Дыпламаты павінны пакінуць гэтую краіну да 21 траўня.

У расейскім міністэрстве дадалі, што найбліжэйшым часам рушаць услед «далейшыя крокі» і ў рамках комплексу захадаў у адказ на апошнюю «хвалю» «незаконных антырасейскіх санкцый ЗША».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках